А1 інфармуе пра перабоі працы сеткі ў Гомельскай вобласці, якая пацярпела ад урагану
Аб кампаніі
А1 паведамляе пра частковыя перабоі працы сеткі ў Гомельскай вобласці, якая пацярпела ад урагану.
Спецыялісты аператыўна ліквідуюць наступствы непагадзі, у выніку якой без электрычнасці засталіся шматлікія населеныя пункты рэгіёну, а таксама аказаліся абясточаны вышкі сотавай сувязі.
Кампанія забяспечыла падключэнне аварыйных генератараў і перавод працоўных брыгад з іншых рэгіёнаў краіны. У цяперашні час сувязь часткова ці цалкам адноўлена ў большасці населеных пунктаў, аднак усё яшчэ могуць назірацца цяжкасці з доступам у Ельску, Нароўлі, Лельчыцах, Петрыкаве, Мазыры, Калінкавічах. Таксама можа назірацца пагаршэнне сувязі на тэрыторыі Гомельскага і Добрушскага раёнаў, у Рэчыцы і Жлобіне.