А1 – лідар па якасці перадачы даных сярод усіх аператараў Беларусі ў 2024 годзе
А1 паспяхова працягвае даказваць сваё першынство ў дачыненні да высокага стандарту якасці мабільнага інтэрнэту. Так, кампанія стала лідарам у катэгорыі «Перадача даных» паводле агульнага рэйтынгу сетак аператараў за 2024 год, складзенага дзяржаўным прадпрыемствам «БелДІЭ».
Акрамя таго, па сукупнасці назіранняў партала хваля.бел па параметрах і паказчыках якасці паслуг сотавай рухомай электрасувязі менавіта ў сетцы А1 зафіксаваныя:
- самая нізкая доля непаспяховых выклікаў ад агульнай колькасці выклікаў;
- самая высокая сярэдняя бальная адзнака якасці перадачы маўлення;
- самая нізкая доля непаспяховых спроб перадачы даных ад агульнай колькасці спроб перадачы даных;
- самая нізкая доля сеансаў з затрымкай перадачы IP-пакетаў;
- самы нізкі каэфіцыент страты IP-пакетаў;
- cамая высокая сярэдняя хуткасць перадачы даных;
- самая нізкая доля непаспяховых спроб прайгравання відэа;
- самая высокая сярэдняя бальная ацэнка якасці прайгравання відэа;
- самы хуткі сярэдні час загрузкі WEB-старонкі.
Гэтыя даныя атрыманы па выніках ацэнкі якасці сотавай рухомай электрасувязі па сукупнасці назіранняў па стане на 15.01.2025 і могуць вар’іравацца ад квартала да квартала.
Адначасова з гэтым кампанія працягвае значна паляпшаць якасць мабільнай сувязі ў сваёй LTE-сетцы: дзякуючы новым магутнасцям, запушчаным у дыяпазонах 1 800 МГц і 2 600 МГц, ёмістасць і пакрыццё LTE-сеткі істотна павялічыліся ў дзясятках населеных пунктаў – ад абласных і раённых цэнтраў да аграгарадкоў і вёсак.
Цяперашняе паляпшэнне – ужо другая буйная тэхнічная змена за нядаўні перыяд. Гэтым разам А1 якасна пашырыў сувязь у больш як 20 раёнах Беларусі. Больш за іншых адчуюць змены абаненты, якія пражываюць у Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях.
Паляпшэнне параметраў 4G-сеткі А1 і запуск больш як сотні новых сайтаў азначае больш стабільны доступ у высакахуткасны мабільны інтэрнэт па тэхналогіі LTE, а таксама працу галасавой сувязі новага пакалення па тэхналогіі VoLTE для большай колькасці карыстальнікаў у розных раёнах горада.
4G (LTE) цяперашнім часам з’яўляецца самым сучасным стандартам сотавай сувязі з дзеючых у Беларусі. У выніку мерапрыемстваў, якія кампанія ажыццяўляе ў партнёрстве з інфраструктурным аператарам beCloud, А1 мае самую вялікую колькасць сайтаў і аб’ядноўвае больш за 6 000 базавых станцый у дыяпазонах 800, 1 800 і 2 600 МГц у стандарце 4G, а карыстацца сувяззю чацвёртага пакалення ў сетцы А1 могуць 99,8% жыхароў краіны. Пры гэтым сетка даступная абанентам кампаніі А1 не толькі ў буйных гарадах, але і ў маланаселеных пунктах, сельскай мясцовасці, а таксама ўздоўж транспартных шляхоў.
Каб перайсці ў 4G і выкарыстоўваць усе перавагі якаснай сувязі, патрэбна:
- уключыць 4G (LTE) у наладах тэлефоннага апарата. Пераход на новы стандарт сувязі цалкам бясплатны. Пры выбары такога рэжыму мабільная прылада будзе прыярытэтнай сеткай выбіраць 4G, але пры неабходнасці зможа аўтаматычна часова пераключыцца ў 3G;
- уключыць рэжым VoLTE у наладах для забеспячэння больш высокай якасці галасавых выклікаў;
- у выпадку, калі SIM-карта не падтрымлівае LTE – замяніць яе на USIM або eSIM. Зрабіць гэта можна абсалютна бясплатна ў любым магазіне А1;
- у выпадку, калі тэлефон не падтрымлівае LTE – выбраць актуальную мадэль па фільтры «Падтрымка 4G/LTE».
Для праверкі гатоўнасці вашай прылады і SIM-карты да працы ў 4G-сетцы можна выкарыстаць USSD-запыт *181# выклік. Больш падрабязна азнаёміцца з зонай пакрыцця і з сярэдняй хуткасцю 4G-сеткі А1 можна на афіцыйным сайце А1 па спасылцы, а таксама ў праграме «Мой А1». Даведацца пра магчымасці і перавагі стандарту сувязі 4G можна на спецыяльнай старонцы па спасылцы.