А1 аб'яўляе спецыяльныя ўмовы на мабільную сувязь для абанентаў тарыфнага плана «Перамога» да 3 ліпеня
З нагоды 3 ліпеня кампанія А1 падрыхтавала адмысловыя ўмовы для ўсіх карыстальнікаў спецыяльнага тарыфнага плана «Перамога». З 1 па 5 ліпеня 2024 года ім стануць даступныя безліміт мінут ва ўсе сеткі па Беларусі, а таксама безліміт інтэрнэт-трафіку. Так, у ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны будзе магчымасць звязацца са сваімі знаёмымі, роднымі і блізкімі як з дапамогай званкоў на мабільныя і гарадскія нумары, так і з дапамогай інтэрнэту без абмежаванняў і спаганяння дадатковай платы.
Тарыфны план «Перамога» — гэта спецыяльная прапанова для ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, якая ўключае безліміт мінут унутры сеткі А1, 500 МБ інтэрнэт-трафіку, 100 мінут у іншыя сеткі, а таксама 100 SMS. Пры гэтым абаненцкая плата на тарыфным плане складае ўсяго 1,06 рубля ў месяц.
Падключыцца на тарыфны план «Перамога» можна ва ўсіх магазінах А1.
Падрабязнасці — праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра — 150.