А1 аказаў дабрачынную дапамогу грамадскаму аб'яднанню «SOS-дзіцячыя вёскі Беларусь» у межах Венскага балю ў Палацы Незалежнасці | Навiны | Пра кампанію

А1 аказаў дабрачынную дапамогу грамадскаму аб'яднанню «SOS-дзіцячыя вёскі Беларусь» у межах Венскага балю ў Палацы Незалежнасці

A1 падтрымаў дабрачынныя традыцыі венскіх баляў: у межах правядзення Венскага балю ў Палацы Незалежнасці кампанія аказала фінансавую дапамогу грамадскаму аб'яднанню «SOS-Дзіцячыя вёскі Беларусь». Памер дапамогі, роўны палове кошту квіткоў, якія планавалася рэалізаваць на «Венскі баль з А1 у Купалаўскім», быў вызначаны ў адпаведнасці з абавязальніцтвамі, якія раней узяла на сябе кампанія.

 

 

Пералічаныя кампаніяй А1 сродкі будуць накіраваны на фінансаванне дзейнасці адной з найстарэйшых недзяржаўных дабрачынных арганізацый Беларусі – грамадскага аб'яднання «SOS-дзіцячыя вёскі Беларусь» па абароне дзяцей-сірот і дзяцей з рызыкай страты бацькоўскай апекі. На цяперашні момант гэтая арганізацыя з'яўляецца заснавальнікам трох прыватных сацыяльна-педагагічных установаў адукацыі – «SOS-Дзіцячая вёска Бараўляны», «SOS-Дзіцячая вёска Мар'іна Горка» і «SOS-Дзіцячая вёска Магілёў».

 

Акрамя ўдзелу ў дабрачыннай дапамозе бенефіцыяру кампанія А1 таксама аказала садзейнічанне ў адборы і падрыхтоўцы дэбютантаў, якія змаглі ўзяць удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Венскага балю ў Палацы незалежнасці.

 

Венскі баль у Палацы Незалежнасці адбыўся 28 снежня 2019 года. Кампанія А1 выступіла ў якасці генеральнага партнёра падзеі.