А1 адкрыў кароткія дабрачынныя нумары для дапамогі медыкам у барацьбе з COVID-19 | Навiны | Пра кампанію

А1 адкрыў кароткія дабрачынныя нумары для дапамогі медыкам у барацьбе з COVID-19

Кампанія А1 па ўзгадненні з Мінздароўя дала сваім абанентам магчымасць ажыццяўляць дабрачынныя ахвяраванні на карысць медыкаў, якія змагаюцца з эпідэміяй COVID-19. Пералічыць сродкі можна з дапамогай USSD-запыту ці адпраўкі SMS на кароткі нумар, а таксама праз дадатак A1 banking. Усе пералічэнні ажыццяўляюцца без камісіі і будуць акумулявацца на дабрачынным рахунку Мінздароўя.

 

Пры адпраўцы USSD-запыту на нумар *222*19#, карыстальнік можа выбраць адну з трох сум – 2 рублі, 5 рублёў або 10 рублёў. Пры адпраўцы SMS на спецыяльны кароткі нумар 219 дабрачынны ўзнос спісваецца з балансу абаненцкага нумара, але з'яўляецца фіксаваным і складае 2 рублі.

 

Здзейсніць ахвяраванне таксама можна праз дадатак A1 banking у раздзеле «Дабро», выкарыстоўваючы сродкі любой прывязанай да акаўнта банкаўскай карты або спісаўшы суму з балансу абаненцкага нумара. Максімальная сума ахвяравання з балансу нумара складае 100 рублёў у месяц. Магчымасць пералічыць грашовыя сродкі з банкаўскай карты ў дадатку A1 banking даецца абанентам усіх мабільных аператараў Беларусі.

 

Пералічыць грашовыя сродкі з балансу абаненцкага нумара могуць абаненты ўсіх тарыфных планаў A1 для фізічных асоб (акрамя лінейкі ПРЫВІТАННЕ). Абаненцкі нумар пры гэтым павінен быць актыўным – з доступам да выходных выклікаў, адпраўкі SMS і мабільнага інтэрнэту. Пасля завяршэння аперацыі абанент атрымлівае апавяшчэнне, якое пацвярджае спісанне сродкаў.

 

Усе сродкі, пералічаныя абанентамі А1, будуць без камісіі пераведзены на рахунак у дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання» для акумулявання і далейшага размеркавання грашовых сродкаў, якія паступілі, у адпаведнасці з патрэбай канкрэтных устаноў аховы здароўя.

 

Раней А1 зрабіў бясплатнымі званкі для жыхароў Беларусі на гарачыя лініі па пытаннях прафілактыкі інфекцыі COVID-19, аказаў дабрачынную дапамогу Мінскай гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы. Кампанія таксама забяспечыць беларускіх медыкаў, занятых барацьбой з распаўсюджаннем каранавіруснай інфекцыі COVID-19, смартфонамі і бясплатнай працоўнай сувяззю з мэтай вырашэння тэрміновых працоўных пытанняў і абмену інфармацыяй для выкарыстання ў самых гарачых зонах – там, дзе адбываецца лячэнне пацыентаў з віруснай інфекцыяй.