А1 распачынае продаж ТВ-прыставак і роўтараў у растэрміноўку на 36 месяцаў для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў | Навiны | Пра кампанію

А1 распачынае продаж ТВ-прыставак і роўтараў у растэрміноўку на 36 месяцаў для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Аб кампаніі / Бiзнесу

З 14 ліпеня 2023 года А1 запускае продаж роўтараў і ТВ-прыставак у растэрміноўку на 36 месяцаў для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Аформіць пакупку абсталявання такім чынам змогуць як дзейныя кліенты, які карыстаюцца паслугамі фіксаванай сувязі, так і новыя.

 

Новая магчымасць дазваляе кліентам самастойна выбіраць неабходную колькасць абсталявання і найбольш выгадныя і камфортныя ўмовы для яго набыцця – з растэрміноўкай да 36 месяцаў. Роўтары і ТБ-прыстаўкі можна атрымаць ва ўласнасць з дастаўкай наўпрост на месца ўсталёўкі пры новым падключэнні.

 

Для набыцця роўтараў і ТВ-прыставак у растэрміноўку і для замовы падключэння паслуг фіксаванага інтэрнэту неабходна звярнуцца да супрацоўніка А1 або пакінуць заяўку на сайце internet.a1.by.

 

Прылады для набыцця ў растэрміноўку на 36 месяцаў:

 

Найменне

Растэрміноўка на 36 мес. з абавязацельствамі, руб.

Штомесячныя плацяжы ў растэрміноўку, руб.

Міні-камп'ютар Redbox Mini 616

168,484,68

Wi-Fi роўтар Archer A64

109,083,05

 

У сувязі з прадастаўленнем магчымасці набыцця роўтараў і ТВ-прыставак у растэрміноўку, з 14 ліпеня 2023 года ўносяцца змены ў наступныя дакументы:

 

Таксама А1 інфармуе пра перавод у архіў з 14 ліпеня 2023 года тарыфных планаў «Мабільны кабінет», «Трансляцыя ТБ бізнес», «Трансляцыя ТБ бізнес 2.0», «Трансляцыя ТБ бізнес 3.0», захаваўшы пры гэтым абслугоўванне дзейных абанентаў.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.