А1 першым у Беларусі ўкараніў тэхналогію для галасавой сувязі VoLTE | Навiны | Пра кампанію

А1 першым у Беларусі ўкараніў тэхналогію для галасавой сувязі VoLTE

Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 першым у Беларусі ўкараніў тэхналогію VoLTE (Voice over LTE), якая дазваляе абанентам кампаніі, знаходзячыся ў зоне дзеяння 4G, здзяйсняць і прымаць галасавыя выклікі высокай выразнасці.

 

Дзякуючы запуску новай тэхналогіі пераход абанента з сеткі 4G у сетку 3G падчас размовы будзе «бясшыўным», а злучэнне з суразмоўцам практычна імгненным. Акрамя таго, VoLTE дазваляе карыстацца мабільным інтэрнэтам нават падчас званка, а таксама эканоміць зарад акумулятара смартфона.

 

Тэхналогія VoLTE даступная абанентам А1 бясплатна. Для падключэння паслугі неабходна даслаць USSD запыт *141*8#. На сённяшні дзень яна ўжо даступная жыхарам Мінска, Гомеля і Пінска. Спіс населеных пунктаў будзе папаўняцца па меры пашырэння 4G-сеткі для абанентаў А1. Чакаецца, што да канца 2019 года тэхналогія VoLTE у рамках развіцця 4G стане даступная ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў большасці буйных гарадоў, ахапіўшы 76% насельніцтва краіны.

 

Для таго, каб ацаніць новыя магчымасці, патрэбная мабільная прылада з падтрымкай тэхналогіі VoLTE. Опцыя даступная на смартфоне «А1 Альфа», а таксама шэрагу мадэляў іншых вытворцаў. З поўным пералікам мабільных прылад, якія падтрымліваюць тэхналогію VoLTE у сетцы A1, можна азнаёміцца па спасылцы.