А1 дапаможа мінскай інфекцыйнай бальніцы купіць апаратуру для ШВЛ і ПЛР-дыягностыкі COVID-19 | Навiны | Пра кампанію

А1 дапаможа мінскай інфекцыйнай бальніцы купіць апаратуру для ШВЛ і ПЛР-дыягностыкі COVID-19

А1 акажа дабрачынную дапамогу Мінскай гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы – установе аховы здароўя, якая ў гэтыя дні аказвае дапамогу хворым на COVID-19. Фінансавыя сродкі будуць накіраваныя для закупкі неабходнага абсталявання: апаратуры для штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ), ПЛР-дыягностыкі, тэст-сістэм для дыягностыкі каранавіруса, ахоўнага адзення для медперсаналу, медыцынскіх прэпаратаў.

 

Рашэнне аб вылучэнні дабрачыннай дапамогі на суму 50 000 рублёў было прынятае кампаніяй А1 пасля кансультацый з Міністэрствам аховы здароўя Беларусі.

 

«У гэты складаны як для нашай краіны, так і для ўсяго свету перыяд мы хацелі б падтрымаць беларускіх медыкаў, якія цяпер працуюць у няпростых умовах і кожны дзень ратуюць жыцці людзей, рызыкуючы сваім здароўем. Як сацыяльна адказная кампанія мы хочам зрабіць наш пасільны ўнёсак у аснашчэнне бальніцы сучаснай апаратурай для лячэння і дыягностыкі каранавіруснай інфекцыі», – адзначыў першы намеснік генеральнага дырэктара A1 Беларусь Мікалай Юшкевіч.

 

Сродкі будуць пералічаны УАЗ «Гарадская клінічная інфекцыйная бальніца» і пойдуць на набыццё апаратуры, медыкаментаў і сродкаў, неабходных для своечасовай дыягностыкі і лячэння каранавіруснай інфекцыі COVID-19.

 

«Мы выражаем удзячнасць кампаніі А1 за аператыўную дапамогу нашай установе. Сёння мы вітаем любую падтрымку і зможам выкарыстоўваць дабрачынную дапамогу з мэтай закупкі абсталявання для лабараторнай дыягностыкі і аказання дапамогі хворым з каранавіруснай інфекцыяй, дыягнастычных набораў, ахоўных сродкаў, лекавых прэпаратаў», – адзначыў Мікалай Юркоўскі, галоўны ўрач Мінскай гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы.

 

Раней А1 раней ужо абвясціла пра дадатковыя меры падтрымкі жыхароў Беларусі, зрабіўшы бясплатнымі званкі на «гарачыя лініі» беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў для абанентаў кампаніі, якія на дадзены момант знаходзяцца ў 56 краінах свету ў роўмінгу.

 

Акрамя таго, А1 зрабіў даступнымі бясплатныя званкі для жыхароў Беларусі на гарачыя лініі па пытаннях прафілактыкі інфекцыі, выкліканай каранавірусам SARS-CoV-2.