А1 папаўняе свой асартымент і запускае продажы аэрагрыля Xiaomi Smart Air Fryer 5.5L | Навiны | Пра кампанію

А1 папаўняе свой асартымент і запускае продажы аэрагрыля Xiaomi Smart Air Fryer 5.5L

Прылады

Для аматараў гатаваць з клопатам пра сваё здароўе А1 прапануе набыць абсалютную навінку ў сваім асартыменце прылад – аэрагрыль Xiaomi Smart Air Fryer 5.5L. Здзейсніць куплю можна толькі ў інтэрнэт-магазіне А1 аднаразовым плацяжом ад 429 рублёў, а таксама ў доўгую растэрміноўку да 24 месяцаў – усяго ад 19,12 рубля ў месяц.

 

Xiaomi Smart Air Fryer 5.5L – гэта не проста аэрагрыль: прылада таксама выконвае функцыю ёгуртніцы, сушылкі для садавіны, фрыцюру і электрычнай печкі. Кухонны «памочнік» аснашчаны двухслойным антыпрыгаркавым пакрыццём і дысплэем для зручнага кіравання. Акрамя таго, Xiaomi Smart Air Fryer 5.5L адрозніваецца прастатой у выкарыстанні і падыходзіць нават для кулінараў-пачаткоўцаў. Гатаваць хутка і карысна дапамагае асаблівая цыркуляцыя нагрэтага паветра. І самае прыемнае – гэта функцыя інтэлектуальнага планавання да 24 гадзін: задайце час гатавання і па вяртанні дадому вас будзе чакаць гарачая ежа.

 

Цешцеся «разумнай» тэхнікай разам з А1!

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.