Самая папулярная птушка ў беларусаў - салавей, ёй тэлефануюць часцей за іншых
У першы дзень вясны А1 палічыў, колькі разоў беларусы патэлефанавалі птушкам. Нагадаем, у траўні 2020 года ў 10 птушак з'явіліся свае ўласныя тэлефонныя нумары. Аказалася, што за 9 месяцаў беларусы патэлефанавалі птушкам больш за 180 тысяч разоў. Часцей за ўсё хацелася пачуць трэлі салаўя, радзей за ўсё «размаўлялі» з крапіўнікам. Гэтай зімой не толькі на фатаграфіях у Інстаграм, але і спісе званкоў беларусаў адзначыліся і чырвонагрудыя гілі.
Праект «Выйдзi на сувязь з прыродай» кампанія А1 запусціла сумесна з грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і добраахвотніцкай ініцыятывай «Крэатон». Беларусь стала адзінай краінай у свеце, дзе ў птушак з'явіліся ўласныя тэлефонныя нумары. Для таго, каб пачуць галасы дзесяці самых распаўсюджаных у Беларусі птушак, трэба проста набраць нумар тэлефона.
Усяго з траўня па люты на нумары беларускім птушкам патэлефанавалі 183 285 разоў. Найбольшай папулярнасцю карыстаўся салавей - яму патэлефанавалі амаль 37 тысяч разоў. Таксама беларусаў цікавіла, як «размаўляе» шэрая кугакаўка - мабыць, не ўсе ведаюць, што гэта за птушка - 26 тысяч званкоў, у тройцы лідэраў таксама чорны дрозд - амаль 20 тысяч званкоў.
Гэтая ідэя спадабалася не толькі беларусам. Дзякуючы сацсеткам навіна разнеслася па свеце, у ТікТоку нават з'явіўся чэлендж «патэлефануй сваёй зязюлі». За першыя месяцы работы нумароў, беларускіх птушак захацелі пачуць ва Украіне, Расіі, Швецыі, Злучаных Штатах і іншых краінах.
Нумары працуюць на пастаяннай аснове. І нават сёння можна набраць улюбёнай птушцы, каб пачуць яе голас, напрыклад, гіля - гэтых птушак цяпер асабліва часта заўважаюць у гарадах.
- +375445006610 Шэрая кугакаўка
- +375445006611 Чорны дрозд
- +375445006612 Салавей
- +375445006613 Вялікі голуб
- +375445006614 Гіль
- +375445006615 Сіняя сініца
- +375445006616 Чорнагаловы шчыгел
- +375445006617 Малінаўка
- +375445006618 Берасцянка
- +375445006619 Крапіўнік
Заставайцеся на сувязі з прыродай!