А1 практычна ўдвая павялічвае ёмістасць 4G-сеткі ў Гомелі
Кампанія А1 рэалізавала праект паляпшэння працы сеткі LTE ў Гомелі. Дадатковыя магутнасці, разгорнутыя ў дыяпазоне 2 600 МГц, дазволілі дабіцца істотнага павелічэння прапускной здольнасці і хуткасці перадачы дадзеных для карыстальнікаў з гэтага абласнога цэнтра.
Змены заўважаць у першую чаргу карыстальнікі мабільнага інтэрнэту ў стандарце 4G (LTE): колькасць сектараў, якія працуюць у дыяпазоне 2 600 МГц, адначасова павялічылася практычна ўдвая: з 112 да 201. Гэты крок забяспечыў больш стабільны доступ да высакахуткаснага мабільнага інтэрнэту па тэхналогіі LTE для большай колькасці адначасовых падключэнняў. Гэта асабліва важна ў буйных гарадах з вялікай колькасцю або высокай плотнасцю насельніцтва.
Сувяззю па стандарце 4G змогуць карыстацца тыя абаненты А1, чые SIM-карты і мабільныя прылады падтрымліваюць дадзеную тэхналогію. Праверыць гатоўнасць прылады і SIM-карты да працы ў 4G-сетцы можна пры дапамозе USSD-запыту *181# выклік. Больш падрабязна азнаёміцца з зонай пакрыцця і з сярэдняй хуткасцю 4G-сеткі А1 можна на афіцыйным сайце А па спасылцы, а таксама ў праграме «Мой А1». А даведацца пра магчымасці і перавагі стандарту сувязі 4G можна на спецыяльнай старонцы па спасылцы.
Праект быў рэалізаваны ў партнёрстве з інфраструктурным аператарам beСloud, які займаецца будаўніцтвам, эксплуатацыяй і развіццём адзінай сеткі LTE ў Беларусі. У рамках гэтага супрацоўніцтва А1 прадастаўляе beCloud сваю тэхнічную інфраструктуру, а таксама транспартную сетку на аснове гібрыдных, радыёрэлейных і оптавалаконных ліній сувязі для ўсталёўкі абсталявання, якое забяспечвае працу сувязі чацвёртага пакалення.