А1 прапануе спецыяльныя ўмовы на мабільную сувязь для ветэранаў-абанентаў тарыфнага плана «Перамога» да 9 мая | Навiны | Пра кампанію

А1 прапануе спецыяльныя ўмовы на мабільную сувязь для ветэранаў-абанентаў тарыфнага плана «Перамога» да 9 мая

Аб кампаніі

Да 9 мая кампанія А1 падрыхтавала адмысловыя ўмовы для ўсіх абанентаў спецыяльнага тарыфнага плана «Перамога» — безліміт хвілін ва ўсе сеткі па Беларусі, а таксама безліміт інтэрнэт-трафіка. Так, з 8 па 10 мая 2024 года ветэраны і інваліды Вялікай Айчыннай вайны атрымаюць магчымасць звязацца са сваімі знаёмымі, роднымі і блізкімі як з дапамогай званкоў на мабільныя і гарадскія нумары, так і з дапамогай размовы ў інтэрнэце без спагнання дадатковай платы.

 

Тарыфны план «Перамога» — гэта спецыяльная прапанова для ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, якая ўключае безліміт хвілін унутры сеткі А1, 500 МБ інтэрнэт-трафіка, 100 хвілін у іншыя сеткі, а таксама 100 SMS. Пры гэтым абаненцкая плата на тарыфным плане складае ўсяго 1,06 рубля ў месяц.

 

Падключыцца на тарыфны план «Перамога» можна ва ўсіх магазінах А1.

 

Падрабязнасці — праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра — 150.