А1 прадаставіў сувязь і смартфоны Баранавіцкай цэнтральнай паліклініцы
А1 працягвае забяспечваць беларускіх медыкаў бясплатнай сувяззю і гаджэтамі для рашэння працоўных задач і абмену інфармацыяй. 12 снежня кампанія перадала 30 смартфонаў і SIM-картаў з мабільнай сувяззю і інтэрнэтам Баранавіцкай цэнтральнай паліклініцы.
Цяпер медыкі змогуць карыстацца камплектамі сувязі для арганізацыі абслугоўвання насельніцтва горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, бесперабойнай працы поліклінічных аддзяленняў, амбулаторый і фельчарска-акушэрскіх пунктаў у сельскай мясцовасці
«У адпаведнасці з ESG-стратэгіяй экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання А! імкнецца ўкараняць сучасныя тэхналогіі ва ўсе сферы жыцця, каб з іх дапамогай як мага больш людзей маглі адкрываць для сябе новыя магчымасці. Для сферы аховы здароўя анлайн-камунікацыі маюць асаблівае значэнне, бо дазваляюць максімальна эфектыўна аптымізаваць абмен інфармацыяй для медыцынскага персаналу. Таму мы спадзяёмся, што прадастаўленыя А1 камплекты сувязі спросцяць і паскораць вырашэнне працоўных пытанняў для супрацоўнікаў паліклінікі», — адзначылі ў А1.
Ужо не ўпершыню А1 на бязвыплатнай аснове прадастаўляе беларускім установам аховы здароўя камплекты сувязі. Так, у 2020 годзе кампанія забяспечыла беларускіх медыкаў, занятых барацьбой з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі COVID-19, смартфонамі і бясплатнай працоўнай сувяззю з мэтай вырашэння тэрміновых працоўных пытанняў і абмену інфрамацыяй. Тады Рэспубліканскаму цэнтру арганізацыі медыцынскага рэагавання было перададзена 500 камплектаў сувязі.
Такі падыход дазваляе мінімізаваць выкарыстанне асабістых смартфонаў для медыцынскага персаналу і паскорыць працэс абмену дадзенымі паміж дактарамі і іншымі супрацоўнікамі бальніц і паліклінік, каб максімальна аператыўна аказаць дапамогу пацыентам.
«Мы ўдзячныя А1 за магчымасць забяспечыць наш персанал мабільнай сувяззю і ўпэўненыя, што з ёй мы зможам максімальна эфектыўна арганізаваць аказанне медыцынскай дапамогі для насельніцтва. Бо менавіта своечасова атрыманая інфармацыя адыгрывае асабліва важную ролю ў кансультацыях і лячэнні пацыентаў, якія да нас звяртаюцца», — адзначыў Спірыда Анатоль Віктаравіч, намеснік галоўнага ўрача Баранавіцкай цэнтральнай паліклінікі.