А1 дазволіў карпаратыўным кліентам атрымаць прэміум-падпіску Kaspersky | Навiны | Пра кампанію

А1 дазволіў карпаратыўным кліентам атрымаць прэміум-падпіску Kaspersky

А1 пашырыў магчымасці паслугі «Прэміум-падпіска Kaspersky». Цяпер скарыстацца сэрвісамі для гарантавання бяспекі і абароны могуць не толькі фізічныя асобы, але і карпаратыўныя кліенты А1.

 

«Прэміум-падпіска Kaspersky» забяспечвае комплексную абарону некалькіх прылад карыстальнікаў ад вірусаў, шкоднасных праграм, праграм-вымагальнікаў, шпіёнскіх праграм і зламыснікаў. Падпіска прапануе прылады для абароны онлайн-плацяжоў, асабістых дадзеных, а таксама для абароны дзяцей у інтэрнэце.

 

Карыстальнiкам «Прэміум-падпіскi Kaspersky» даступны рашэнні для розных патрэбаў:

 

Kaspersky Internet Security для Android – гэта рашэнне для абароны адной прылады на базе Android ад вірусаў, фішынгу (атрымання незаконнага доступу да асабістых дадзеных карыстальнiка), шпіянажу і іншых распаўсюджаных пагроз. Акрамя таго, гэты прадукт дапаможа вам знайсці прыладу ў выпадку страты або крадзяжу;

 

Kaspersky Total Security – гэта рашэнне для максімальнай абароны любых двух прылад карыстальніка: кампутара, смартфона або планшэта на выбар. Kaspersky Total Security аб'ядноўвае магчымасці антывіруса і антыфішынгу, забяспечвае бяспеку плацяжоў, спыняе спробы збору дадзеных, блакуе шкоднасную рэкламу і дапамагае бяспечна захоўваць паролі. У функцыянал Kaspersky Total Security уключана рашэнне для абароны дзяцей Kaspersky Safe Kids.

Акрамя таго, падпіска дае дадатковую магчымасць па забеспячэнні абароны дзяцей ад небяспек у інтэрнэце з дапамогай рашэння Kaspersky Safe Kids. Дадатак працуе на прыладах на базе Windows або macOS, планшэтах і смартфонах на базе Android і iOS. Прадукт даступны для аднаго бацькоўскага акаўнта і неабмежаванай колькасці дзіцячых. Бацькі змогуць кантраляваць месцазнаходжанне свайго дзіцяці, сачыць за выкарыстаннем дадаткаў і актыўнасцю ў сацыяльных сетках, абмяжоўваць доступ да непажаданых рэсурсаў і час карыстання смартфонам або планшэтам.

 

Першыя 30 дзён карыстацца паслугамі ў рамках «Прэміум-падпіскi Kaspersky» можна бясплатна, а пасля 30 дзён перыяд падпіскі каштуе 1,69 рубля для Kaspersky Internet Security для Android, 2,99 рубля для Kaspersky Safe Kids і 6,80 рубля для Kaspersky Total Security.

Каб падключыць паслугу «Прэміум-падпіска Kaspersky» для юрыдычных асоб, трэба запоўніць форму з указаннем неабходных абаненцкіх нумароў і кантактных дадзеных супрацоўнікаў, якія будуць карыстацца ёй, і даслаць лістом на адрас legal@A1.by. На пазначаныя нумары прыйдзе SMS з кодам актывацыі паслугі, пасля чаго трэба толькі спампаваць і ўсталяваць неабходныя дадаткі на адпаведныя прылады і актываваць падпіску.

 

Падрабязнасці на старонцы паслугі на сайце www.A1.by.