А1 папярэджвае пра спробы махлярства праз банкаўскія і фінансавыя праграмы | Навiны | Пра кампанію

А1 папярэджвае пра спробы махлярства праз банкаўскія і фінансавыя праграмы

Аб кампаніі

Актыўнае развіццё розных банкаўскіх праграм і фінансавых сэрвісаў прыцягвае ўвагу махляроў, якіх цікавіць найперш магчымасць прысваення чужых грашовых сродкаў. Нягледзячы на пастаяннае развіццё метадаў і сродкаў бяспекі, зламыснікі працягваюць удасканальваць свае прыёмы і навыкі.

 

Спецыялісты кампаніі фіксуюць спробы махляроў праз званкі ў мэсэнджарах увесці ў зман кліентаў фінансавых праграм, каб атрымаць доступ да іх дадзеных і рахункаў. Будзьце пільнымі самі, а таксама акцэнтуйце ўвагу вашых родных, блізкіх, знаёмых на тым, што супрацоўнікі кампаніі А1 ніколі не тэлефануюць праз мэсэнджары і не патрабуюць усталёўкі нейкіх праграм, паведамлення кода аўтарызацыі, а пагатоў – пераводу грашовых сродкаў на рахункі трэціх асоб. Калі вы праз які-небудзь мэсэнджар атрымалі званок або паведамленне з незнаёмага нумара, нават калі профіль аформлены з выкарыстаннем лагатыпа кампаніі, то рэкамендуем праігнараваць выклік/паведамленне.

 

Уваходныя выклікі ў мэсэнджарах могуць быць візуальна падобныя да звычайных званкоў з гарадскога ці мабільнага нумара, таму варта адмыслова звяртаць увагу на нумары, а таксама на тое, праз які канал ажыццяўляецца званок. Для прадухілення падобных выклікаў рэкамендуецца ўсталяваць абмежаванне на паступленне званкоў з невядомых нумароў у наладах мэсэнджара (калі падобны функцыянал прысутнічае), пакінуўшы магчымасць дазвону толькі са спіса тэлефонных кантактаў. Таксама важна ўстанавіць двухфактарную аўтэнтыфікацыю, каб пазбегнуць уваходу ў акаўнт мэсэнджара пабочных асоб.

 

У некаторых выпадках махляры паспрабуюць атрымаць доступ да праграмы A1 banking, да Асабістага кабінета карыстальніка або спаслацца на тое, што нумар абанента заблакіраваны і яму трэба зрабіць шэраг дзеянняў для яго аднаўлення.

 

Афіцыйны выходнымі нумарамі кампаніі А1 з'яўляюцца:

 

  • Нумары 150 і +375296000150 – пры правядзенні абзвону (у адказ на зварот кліента, а таксама з прапановай паслуг кампаніі, у тым ліку пры аўтаматычным абзвоне) праз мабільную сувязь;
  • SMS і паведамленні ў Viber ад альфанумерычнага нумара А1 (А1, A1 banking, Voka, 150) – пры SMS-рассылцы;
  • Нумары 411хх (41101, 41141 і г. д.) – пры правядзенні інтэрактыўных SMS-кампаній.

 

З мэтай прадухілення выпадкаў махлярства рэкамендуем азнаёміцца з яго відамі, чаму прысвечаны асобны раздзел на сайце кампаніі А1, а таксама выконваць шэраг простых рэкамендацый:

 

  • Нават калі размова здаецца рэалістычнай, не паведамляйце суразмоўцу канфідэнцыйную інфармацыю: ідэнтыфікацыйны нумар пашпарта, нумар карткі, CVV і SMS-код, нумар дагавора і іншую асабістую інфармацыю;
  • Калі вас будуць прасіць перазваніць на прадыктаваны нумар, праігнаруйце гэтую прапанову;
  • Калі вам будуць рэкамендаваць усталяваць на тэлефон якія-небудзь староннія праграмы, праігнаруйце гэтую прапанову;
  • Будзьце асабліва пільныя, калі званок або паведамленне мае характар тэрміновасці або пагрозы. Напрыклад, што трэба тэрмінова адказаць, іначай ваш акаўнт заблакіруюць. Гэта неабходна для таго, каб вы паддаліся паніцы і прадаставілі патрэбную інфармацыю.
  • Калі суразмоўцу ўдалося атрымаць рэквізіты карткі і іншыя асабістыя дадзеныя, у выніку чаго адбыўся крадзеж грашовых сродкаў і іншыя неправамерныя дзеянні, неадкладна звяртайцеся ў праваахоўныя органы па нумары 102.

 

Будзьце пільныя і асцярожныя!