А 1 папярэджвае пра спробы махлярства | Навiны | Пра кампанію

А 1 папярэджвае пра спробы махлярства

Аб кампаніі

Унітарнае прадпрыемства «А1» інфармуе сваіх кліентаў пра фіксацыю спроб махлярства ад імя кампаніі.

 

Калі вы атрымалі паведамленне з прапановай узяць удзел у розыгрышы прызоў з незнаёмага адраса, нумара або іншага канала, які не з'яўляецца афіцыйным каналам кампаніі, не пераходзьце па ўказаных у паведамленні спасылках. З мэтай прадухілення выпадкаў махлярства рэкамендуем азнаёміцца з яго відамі, чаму прысвечаны асобны раздзел на сайце кампаніі А1, а таксама выконваць шэраг простых рэкамендацый:

1) Ніколі не адпраўляйце свае паролі, нумары сацыяльнага страхавання або банкаўскія дадзеныя праз электронную пошту, вэб-старонкі і паведамленні незнаёмым і падазроным адрасатам.

2) Правярайце, ці адпавядае адрас адпраўніка афіцыйнаму дамену або сайту. Махляры часта выкарыстоўваюць падобныя адрасы электроннай пошты або URL вэб-сайтаў — з нязначнымі зменамі.

3) Будзьце асабліва пільнымі, калі ліст мае характар тэрміновасці і пагрозы, напрыклад, паведамляе, што трэба тэрмінова адказаць, інакш ваш акаўнт заблакуюць. Гэта неабходна для таго, каб вы паддаліся паніцы і прадаставілі патрэбную інфармацыю.

4) Махляры часта робяць граматычныя памылкі і абдрукоўкі ў сваіх паведамленнях – звяртайце на гэта ўвагу.

 

Калі вы сутыкнуліся з атакай махляроў, неадкладна паведаміце пра гэта праваахоўным органам па нумары 102.

 

Даведацца інфармацыю пра дзейныя актыўнасці кампаніі А1 можна на сайце A1.by, афіцыйных старонках у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.