А1 прэзентаваў IoT-рашэнне для кантролю ўмоў захоўвання лекавых прэпаратаў
А1 разам з IoT-распрацоўшчыкам MITE і кампаніяй «ВітФармМаркет», якая ўваходзіць у холдынг «Аптэка груп», што развівае сеткі аптэк «Адэль» і «Добрыя лекі», укаранілі рашэнне, якое дазваляе ў рэжыме рэальнага часу ажыццяўляць кантроль параметраў вытворчага асяроддзя. Яно дапамагае выконваць строгія патрабаванні да ўмоў захоўвання і транспарціроўкі лекавых сродкаў на ўсіх этапах руху ад вытворцы да спажыўца.
Рашэнне, якое складаецца з прыбораў mite, што працуюць на аснове SIM-карт і сеткі NB-IoT або 2G/3G кампаніі А1, здольна кантраляваць розныя параметры на аб'ектах назірання: тэмпературу, вільготнасць, ціск і іншыя паказчыкі з дапамогай правадных ці бесправадных датчыкаў. Атрыманая інфармацыя перадаецца на сервер, дзе захоўваецца і апрацоўваецца. Карыстальнікі могуць праглядаць усе неабходныя даныя з любой прылады ў выглядзе зручных графікаў, а таксама імгненна атрымліваць push-апавяшчэнні ў выпадку, калі значэнні тых ці іншых параметраў выйдуць за межы вызначаных для іх гранічных значэнняў. Гэта дае магчымасць хутка адрэагаваць на пазаштатную сітуацыю і прадухіліць наступствы ўздзеяння змен мікраклімату на прыдатнасць лекаў.
На першым этапе рэалізацыі праекта кампанія «ВітФармМаркет» абсталявала прыладамі mite увесь свой парк аўтамабіляў. У перспектыве ж датчыкі плануюць усталяваць у складскіх памяшканнях і халадзільных камерах, што дазволіць кантраляваць поўны цыкл халадовага ланцуга перасоўвання лекавых сродкаў. Пры гэтым кампаніі не трэба было адразу інвеставаць у куплю ўсяго абсталявання. Рашэнне MITE можна набываць як паслугу з памесячнай аплатай за прыборы, якія рэальна выкарыстоўваюцца. Рашэнне пастаўляецца ўжо з дзяржаўнай паверкай, а адказнасць за тэрміны паверкі ляжыць на пастаўшчыку рашэнняў MITE.
Гэтым праектам кампанія А1 працягвае развіццё напрамку IoT-рашэнняў на базе сеткі NB-IoT, якая сёння даступная ва ўсіх абласных і буйных рэгіянальных гарадах Беларусі. У перспектыве ён можа быць маштабаваны і выкарыстаны ў іншых галінах, дзе важна ажыццяўляць строгі кантроль параметраў вытворчага асяроддзя.