А1 прадставіў новае рашэнне для плацяжоў «Smart-каса на смартфоне» | Навiны | Пра кампанію

А1 прадставіў новае рашэнне для плацяжоў «Smart-каса на смартфоне»

Кампанія А1 прадставіла новае рашэнне для правядзення плацяжоў «Smart-каса на смартфоне», якое дазваляе выкарыстаць мабільную прыладу як касавы апарат, прымаць безнаяўныя плацяжы і пры наяўнасці мабільнага прынтара друкаваць чэкі.

 

Каб праводзіць плацежныя аперацыі праз смартфон, неабходна настроіць у ім працу дзвюх праграм: iKassa Smart – для ўліку ўсіх касавых аперацый, а таксама tapXphone – для прыёму безнаяўных плацяжоў.

 

Для працы з новым рашэннем А1 смартфон павінен мець аперацыйную сістэму версіі Android 8.0 і вышэй, убудаваны модуль NFC, усталяваны дадатак Google Play Store і модуль USB-OTG. Гэтыя патрабаванні цалкам падтрымліваюць шмат якія папулярныя мадэлі – такія як Samsung Galaxy А12, A1 Alpha 20+, POCO M3 Pro 5G, Samsung Galaxy A22, POCO X3 NFC і іншыя.

 

Універсальнасць і мабільнасць рашэння «Smart-каса на смартфоне» дазваляе выкарыстоўваць яго ўсюды, дзе няма магчымасці размясціць касавую тэхніку. Новая прапанова ад А1 ідэальна падыходзіць для дробнага і сярэдняга бізнесу: рашэнне зручна выкарыстоўваць у працы службаў дастаўкі, на аб'ектах выязнога гандлю, у невялікіх пунктах гандлю, пры аказанні арэндных паслуг і г.д.

 

Для падключэння трэба запоўніць форму, падрыхтаваць пакет дакументаў і кіравацца далейшымі інструкцыямі. Пасля куплі рашэння для афармлення паслуг эквайрынгу трэба звярнуцца ў банк ААТ «Прыёрбанк» для заключэння дагавора.

 

Пры гэтым кліенты па-ранейшаму могуць набыць асобна «Smart-касу» 3 у 1 – паўнавартасны касавы апарат з сэнсарным дысплеем, прынтарам для друку чэкаў і ўбудаваным POS-тэрміналам для працы з любымі відамі банкаўскіх карт – або патрэбныя прылады паасобку.

 

Падрабязнасці – праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.