А1 прэзентаваў новую лінейку пакетаў паслуг для карыстальнікаў «Бітрыкс24» | Навiны | Пра кампанію

А1 прэзентаваў новую лінейку пакетаў паслуг для карыстальнікаў «Бітрыкс24»

З 1 жніўня 2021 года карыстальнікам А1 стала даступная новая лінейка пакетаў паслуг ад «Бітрыкс24».

 

«Бітрыкс24» – гэта CRM-сістэма, якая дазваляе арганізаваць і аўтаматызаваць бізнес-працэсы ў кампаніі: ставіць і выконваць задачы, планаваць тэрміны і адсочваць працоўны час супрацоўнікаў, кантраляваць статус праектаў, а таксама кантактаваць з калегамі ў чатах.

 

Новая лінейка пакетаў паслуг «Бітрыкс24» складаецца з наступных прапаноў:

  • «Бітрыкс24 Базавы» – да 5 карыстальнікаў уключна і 24 ГБ у воблачным сховішчы за 82,8 рубля ў месяц з ПДВ;
  • «Бітрыкс24 Стандартны» – да 50 карыстальнікаў уключна і 100 ГБ у воблачным сховішчы за 178,7 рубля ў месяц з ПДВ;
  • «Бітрыкс24 Прафесійны» – неабмежаваная колькасць карыстальнікаў і 1024 ГБ у воблачным сховішчы за 358,8 рубля ў месяц з ПДВ.

 

З паслугамі, якія аказваюцца ў рамках кожнага пакета, можна азнаёміцца па спасылцы.

 

Пакеты паслуг «Бітрыкс24 Задачы+», «Бітрыкс24 CRM+», «Бітрыкс24 Каманда», «Бітрыкс24 Кампанія» з 1 жніўня пераведзеныя ў архіў. Пры гэтым пры ўмове своечасовага працягнення архіўнага пакета паслуг на новы перыяд карыстальнікі могуць працягваць абслугоўвацца на ранейшых умовах.

 

З новым Парадкам аказання паслугі «Бітрыкс24» можна азнаёміцца па спасылцы.