А1 прадставіў новыя пакеты паслуг для карыстальнікаў «Бітрыкс24»
З 15 жніўня 2022 года кліентам А1 стануць даступныя тры новыя пакеты паслуг ад «Бітрыкс24».
«Бітрыкс24» – гэта воблачная CRM-сістэма, якая дазваляе арганізаваць і аўтаматызаваць бізнес-працэсы ў кампаніі: ставіць і выконваць задачы, планаваць тэрміны і адсочваць працоўны час супрацоўнікаў, кантраляваць статус праектаў, а таксама мець зносіны з калегамі ў чатах. Усе даныя сістэмы захоўваюцца ў сховішчы дата-цэнтра А1, і яго аб’ём карыстальнікі могуць вызначыць самі, арыентуючыся на маштаб і запатрабаванні бізнесу.
Лінейка пакетаў паслуг «Бітрыкс24» пашырылася наступнымі прапановамі:
- «Бітрыкс24 Энтэрпрайз-250» – да 250 карыстальнікаў з наданнем 3 ТБ у воблачным сховішчы;
- «Бітрыкс24 Энтэрпрайз-500» – да 500 карыстальнікаў з наданнем 3 ТБ у воблачным сховішчы;
- «Бітрыкс24 Энтэрпрайз-1000» – да 1000 карыстальнікаў з наданнем 3 ТБ у воблачным сховішчы.
Акрамя таго, з 15 жніўня 2022 года зменяцца ўмовы надання пакетаў паслуг «Бітрыкс24 Стандартны», «Бітрыкс24 Прафесійны», «Бітрыкс24 Задачы+» і «Бітрыкс24 Каманда». З новым парадкам аказання паслугі «Бітрыкс24» можна азнаёміцца па спасылцы.