А1 прадставіў новыя тарыфныя планы для мабільнай сувязі | Навiны | Пра кампанію

А1 прадставіў новыя тарыфныя планы для мабільнай сувязі

Кампанія А1 прадставіла новыя тарыфы для мабільнай сувязі: тарыфны план «Без Ліміта 2.0» і лінейкі «Драйв» і «ГІГА». Абноўленая прапанова адрозніваецца простай канфігурацыяй і актуальным напаўненнем.

 

У лінейку «Драйв» увайшлі два тарыфныя планы – «Драйв 5» і «Драйв 20» – з розным аб'ёмам уключанага ў абаненцкую плату інтэрнэт-трафіку і запасам хвілін ва ўсе сеткі. Астатнія ўмовы – хуткасць інтэрнэт-злучэння, кошт выходных выклікаў і SMS – адзіныя.

 

Для абанентаў тарыфнага плана «Драйв 5» прадугледжана 200 хвілін выходных выклікаў ва ўсе сеткі і 5 ГБ мабільнага інтэрнэт-трафіку штомесяц. Тарыфны план «Драйв 20» прапануе ўжо 400 хвілін ва ўсе сеткі і 20 ГБ на інтэрнэт-серфінг. Абаненцкая плата для новых абанентаў першыя 12 месяцаў складзе ўсяго толькі 11,99 рубля ў месяц на «Драйв 5» альбо 18,99 рубля ў месяц на «Драйв 20». Акрамя таго, карыстачы новай лінейкі змогуць падлучаць дадатковыя пакеты хвілін і інтэрнэту. Так, напрыклад, пакет «Безліміт хвілін унутры сеткі» будзе даступны па спецыяльным кошце – 3,99 рубля ў месяц.

 

Для тых, каму патрэбен безлімітны мабільны інтэрнэт і яшчэ больш званкоў ва ўсе сеткі, кампанія «А1» запусціла тарыфны план «Без Ліміта 2.0». Падлучыўшыся на яго, абанент атрымае 600 хвілінаў выходных выклікаў ва ўсе сеткі і неабмежаваны доступ у інтэрнэт. І ўсё гэта за 20,99 рублі ў месяц на цэлы год для новых абанентаў.

 

Новыя тарыфныя планы для выкарыстання мабільнага інтэрнэта прадстаўлены лінейкай «ГІГА». У яе ўключаны два тарыфныя планы: «ГІГА 30» і «ГІГА 100». Абедзве прапановы даюць магчымасць карыстацца паслугай перадачы даных у мабільнай сетцы А1 на максімальнай хуткасці са штомесячным лімітам 30 і 100 ГБ адпаведна, а пасля таго, як гэты ліміт будзе вычарпаны, – безлімітным інтэрнэтам на хуткасці да 1 Мбіт/с. Абаненцкая плата для тарыфнага плана «ГІГА 30» складзе 19,99 рубля ў месяц, а для тарыфнага плана «ГІГА 100» – 29,99 рубля ў месяц.

 

Адначасова з запускам новых тарыфных планаў кампанія А1 пераводзіць у разрад архіўных шэраг тарыфаў: «Старт», «Без Ліміта», «Без пераплат. Інтэрнэт», «Без пераплат. Пра» і «Без пераплат. Турыст», тарыфы актуальнай лінейкі «Камфорт» і lemon, а таксама паслугу «Скарбонка». На тарыфах, пераведзеных у архіў, будуць па-ранейшаму даступны асноўныя паслугі, аднак яны будуць недаступны для пераходу і новых падключэнняў. Абанентам, якія раней падключылі паслугу «Скарбонка», будзе прадастаўлена магчымасць назапашваць бонусы да мая 2022 года.

 

Падрабязнасці –на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.