А1 прадставіў карыстальнікам паслугі «Smart-рассылка» магчымасць адпраўляць Viber-паведамленні ў іншыя краіны
А1 пашырае функцыянал паслугі «Smart-рассылка»: цяпер яе карыстальнікі могуць рабіць рассылкі з дапамогай Viber не толькі ў межах тэрыторыі Беларусі, але і за мяжу.
Дзякуючы новаўвядзенню ў кліентаў паслугі «Smart-рассылка» з’явілася магчымасць рассылаць паведамленні абанентам аператараў сувязі Украіны, Польшчы, Літвы і Расіі. Краіны, у якія плануецца здзяйсняць рассылкі, карыстальнік сэрвісу можа зазначыць пры падачы заяўкі на падключэнне альфанумерычнага імя ў Асабістым кабінеце паслугі.
У залежнасці ад краіны тарыф на транзакцыйныя паведамленні складзе ад 0,0255 да 0,45 рубля, на рэкламныя – ад 0,051 да 0,135 рубля.
«Smart-рассылка» – гэта спецыяльная паслуга для бізнесу, якая дазваляе індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам ажыццяўляць рассылкі сваім кліентам па каналах Viber і SMS з адзінай і абароненай платформы на базе дата-цэнтра А1. Яе кліенты маюць магчымасць складаць расклад рассылак і кіраваць іх хуткасцю, загружаць і перасылаць даныя ў розных фарматах (тэкст, табліцы, малюнкі), настройваць пераходы на патрэбныя сайты, атрымліваць адказы ад абанентаў. Да 31 снежня 2022 года новым карыстальнікам паслугі даступны 1000 бясплатных SMS для рассылкі штомесяц.
Падрабязнасці – на афіцыйнай старонцы A1 у Facebook, праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.