А1 прадставіў паслугу «Каардынатар 2.0» для маніторынгу месцазнаходжання супрацоўнікаў | Навiны | Пра кампанію

А1 прадставіў паслугу «Каардынатар 2.0» для маніторынгу месцазнаходжання супрацоўнікаў

Кампанія А1 абнавіла рашэнне для вызначэння месцазнаходжання мабільных супрацоўнікаў. Удасканаленая паслуга «Каардынатар 2.0» даступная як карпаратыўным кліентам, так і фізічным асобам.

 

«Каардынатар 2.0» у анлайн-рэжыме адлюстроўвае перамяшчэнні кур’ераў, вадзіцелей, мерчандайзераў, гандлёвых прадстаўнікоў, менеджараў па продажы і іншых спецыялістаў, чые абавязкі звязаныя з перамяшчэннямі паміж аб’ектамі. Акрамя таго, сэрвіс можа выкарыстоўвацца для каардынацыі іх працы: у асабістым кабінеце прадугледжаны функцыянал для пастаноўкі задач і кантролю іх выканання.

 

Каб карыстацца паслугай «Каардынатар 2.0», няма неабходнасці набываць дарагое дадатковае абсталяванне. Досыць мець смартфон з устаноўленай мабільнай праграмай «Каардынатар А1». З яе дапамогай даныя будуць перадавацца ў асабісты кабінет кліента.

 

У асабістым кабінеце, які працуе праз WEB-інтэрфейс, кіраўнік можа:

  • у адпаведнасці з зададзеным раскладам вызначаць месцазнаходжанне сваіх працаўнікоў па карце з дакладнасцю да 10 м;
  • праглядаць гісторыю іх перамяшчэнняў;
  • дадаваць кантрольныя кропкі наведвання і задаваць геазоны;
  • ставіць задачы супрацоўнікам;
  • атрымліваць дакументы аб выкананні і фарміраваць справаздачы;
  • весці перапіску ў чаце.

 

У залежнасці ад мэт і задач карыстальнікі паслугі «Каардынатар 2.0» могуць выбіраць аптымальны функцыянал. А1 прапануе тры тарыфныя планы на выбар: «Каардынатар Базавы», «Каардынатар Аптымальны» і «Каардынатар Прасунуты». Вартасць сэрвісу стартуе ад 0,5 рубля за дзень (з ПДВ).

 

Падрабязнасці – на старонцы паслугі, а таксама праз анлайн-чат на сайце www.A1.by або па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.