А1 прадставіў у рамках «ТІБО-2022» комплекснае рашэнне для воблачнага відэаназірання і відэааналітыкі | Навiны | Пра кампанію

А1 прадставіў у рамках «ТІБО-2022» комплекснае рашэнне для воблачнага відэаназірання і відэааналітыкі

Кампанія А1 у рамках міжнароднага форуму «ТІБО-2022» прадстаўляе новую воблачную платформу для бізнэсу «А1 Відэаназіранне». Комплекснае рашэнне ўключае ў сябе набор інструментаў для стварэння лёгкай сістэмы відэаназірання з магчымасцю падключэння неабходных модуляў відэааналітыкі.

 

У залежнасці ад профілю дзейнасці, маштабу бізнэсу і актуальных задач карыстальнiкi могуць падключаць розныя аналітычныя модулі, звязаныя з ацэнкай бяспекі і эфектыўнасці працы аб'ектаў. Так, напрыклад, на падставе падліку наведвальнікаў і аналітыкі іх актыўнасці, дадзеных дэтэктара чэргаў і аперацый з касавымі апаратамі крамы могуць аптымізаваць расклад працы персаналу, выяўляць памылкі ў касавых разліках і павышаць якасць абслугоўвання пакупнікоў. Распазнаванне і аналітыка нумарных знакаў транспартных сродкаў дапаможа эфектыўна арганізаваць кантроль доступу на прадпрыемствах. А функцыя распазнавання асоб і дэтэктары руху забяспечаць высокі ўзровень бяспекі на ахоўных аб'ектах.

 

Пры гэтым карыстальнiкi паслугі «А1 Відэаназіранне» могуць атрымаць доступ да патрабаваных дадзеных з любой прылады, падлучанай да інтэрнэту, – як у рэжыме рэальнага часу, так і з архіва. У залежнасці ад выбраных умоў запісы могуць захоўвацца ад 7 да 180 дзён.

 

Для захоўвання і апрацоўкі сабраных дадзеных выкарыстоўваюцца вылічальныя магутнасці і праграмнае абсталяванне дата-цэнтра А1. Воблачнае захоўванне пазбаўляе кліентаў ад неабходнасці набываць і абслугоўваць дарагое абсталяванне і праграмнае забеспячэнне, пры гэтым высокі ўзровень бяспекі і абароны сэрвісу ад тэхнічных праблем і кіберпагроз. Узровень надзейнасці дата-цэнтра адпавядае самаму высокаму для Беларусі стандарту Tier III.

 

Выкарыстанне воблачных рашэнняў і перадавой тэлекамунікацыйнай інфраструктуры А1 палягчае стварэнне і разгортванне платформы відэаназірання, забяспечвае хуткі запуск праекта і знiжае выдаткі. Рашэнне сумяшчальна з усімі відэакамерамі, якія падтрымліваюць стандарты ONVIF і RTSP, што дазваляе падключыць уласнае абсталяванне і лёгка маштабаваць сістэму ў залежнасці ад патрабаванняў бізнэсу. Пры гэтым усе выдаткі, злучаныя з захоўваннем дадзеных і бяспекай, набыццём і абнаўленнем праграмнага забеспячэння для відэаманіторынгу і аналітыкі, тэхнічным абслугоўваннем сістэмы, бярэ на сябе пастаўшчык у асобе А1. Гнуткая сістэма тарыфаў прапануе кожнаму кліенту – ад прадпрыемстваў малога бізнесу да вялiкiх кампаній – падабраць прыдатны набор паслуг у адпаведнасці з патрэбамі і бюджэтам.

 

Камерцыйны запуск паслугі «А1 Відэаназіранне» адбудзецца ў бліжэйшы час. Больш падрабязна аб рашэнні можна даведацца на стэндзе А1 у рамках форуму «ТІБО-2022», які праходзіць з 6 па 10 чэрвеня на базе МКСК «Мінск-арэна».