А1 запрашае на гучны фінал чэмпіянату Беларусі па Dota 2
У гэтыя выхадныя – 16 і 17 снежня – у Мінску адбудзецца грандыёзны фінал чэмпіянату Беларусі па Dota 2. Арганізатарамі мерапрыемства стала ўнітарнае прадпрыемства «А1» пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі камп'ютарнага спорту.
Адборачныя этапы чэмпіянату праводзіліся з 11 лістапада па 10 снежня ва ўсіх рэгіёнах краіны. Іх прыняў у сябе 21 камп’ютарны клуб. Усе гэтыя клубы з'яўляюцца членамі Асацыяцыі. У выніку кваліфікацый у LAN-фінал былі адабраны 16 найлепшых каманд – па 2 з кожнай вобласці Беларусі, а таксама 4 каманды з Мінска.
Прызавы фонд спаборніцтва складае 20 000 беларускіх рублёў. Яго падзеляць паміж сабой чатыры прызёры: першае месца забярэ 10 000 рублёў, другое – 5 000, трэцяе і чацвёртае – па 2 500. Акрамя таго, пераможцаў чакае кубак чэмпіёна, які пераходзіць штогод, і званне чэмпіёна Беларусі па Dota 2!
Усе жадаючыя змогуць прыйсці і пабалець за любімыя каманды афлайн на Meta Arena (вул. Якуба Коласа, 37). Уваход вольны 16-17 снежня з 10:00.
Таксама матчы можна будзе паглядзець у фармаце трансляцыі на відэасэрвісе VOKA, платформе Twitch і групе Беларускай асацыяцыі камп'ютарнага спорту VK. Больш падрабязна аб турніры можна даведацца тут.