А1 правядзе кіберспартыўны Чэмпіянат Беларусі па Dota 2 | Навiны | Пра кампанію

А1 правядзе кіберспартыўны Чэмпіянат Беларусі па Dota 2

Аб кампаніі

У Беларусі стартавала рэгістрацыя на ўдзел у кіберспартыўным Чэмпіянаце Беларусі па Dota 2, арганізатарам якога стала ўнітарнае прадпрыемства А1 пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі камп'ютарнага спорту. Прызавы фонд турніру, які раздзеляць паміж сабой чатыры найлепшыя каманды, складзе рэкордныя для краіны 20 000 беларускіх рублёў.

 

Кваліфікацыі пачнуцца з 11 лістапада, а з 9 снежня плануецца другі рэгіянальны тур. Адборачныя гульні прымуць у сябе камп'ютарныя клубы з усіх рэгіёнаў краіны, якія з'яўляюцца членамі Асацыяцыі. Магчымасць паўдзельнічаць у турніры ёсць у гульцоў практычна з любой кропкі краіны.

 

Першыя два туры чэмпіянату пройдуць непасрэдна ў гарадах клубаў, пасля чаго для ўдзелу ў LAN-фінале будуць адабраныя 16 найлепшых камандаў – 12 з абласцей і 4 з Мінска. Фінал адбудзецца 16 і 17 снежня ў Мінску. Для ўдзельнікаў гэта азначае магчымасць гуляць на абсталяванні прафесійнага ўзроўню, а для гледачоў – на свае вочы пабачыць усе падзеі турніру і падтрымаць кіберспартсменаў.

 

Прызавы фонд будучага чэмпіянату – найбуйнейшы для Беларусі і складае 20 000 беларускіх рублёў. Выйгрыш падзеляць паміж сабой чатыры прызёры: першае месца забярэ 10 000 рублёў, другое – 5 000, трэцяе і чацвёртае – па 2 500. Апрача таго, пераможцаў чакае штогадова пераходны кубак і званне чэмпіёна Беларусі па Dota 2!

 

Да ўдзелу дапускаюцца каманды з мінімальным складам у 5 чалавек. Важна, каб мінімум трое гульцоў былі прапісаныя ў адной вобласці і былі не маладзейшымі за 16 гадоў. Камандны ўзнос для ўдзелу ў кваліфікацыях – 100 BYN.

 

Усе ахвочыя змогуць сачыць за падзеямі не толькі ўжывую, але і ў рэжыме анлайн: трансляцыі будуць весціся на відэасэрвісе VOKA, стрымінгавым сэрвісе Twitch і ў суполцы Беларускай асацыяцыі камп'ютарнага спорту ў VK.

 

Знайсці падрабязную інфармацыю, зарэгістраваць каманду і сачыць за навінамі чэмпіянату можна тут.