А1 правёў дабрачынны кінапаказ для сем'яў Беларускай асацыяцыі шматдзетных бацькоў
25 студзеня А1 правёў у Мінску дабрачынны «Зімовы кінапаказ». Кампанія арганізавала яго для падтрымкі сем'яў з Беларускай асацыяцыі шматдзетных бацькоў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за сотню дзяцей, мам і тат. Дабрачынны паказ адбыўся ў сталічнай кінапрасторы mooon, куды А1 запрасіў гасцей з асацыяцыі для сумеснага прагляду сямейнага мультфільма, а таксама падрыхтаваў для іх інтэрактыўна-забаўляльную праграму, каб дзеці і бацькі маглі разам патанчыць, паўдзельнічаць у квізах і выйграць прызы ад відэасэрвісу VOKA.
«Ужо на працягу многіх гадоў адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці А1 адпаведна са стратэгіяй экалагічнага, карпаратыўнага і сацыяльнага кіравання (ESG) з'яўляецца дапамога дзецям. І на гэтым шляху мы сустракаем шмат годных партнёраў, якія падзяляюць нашы каштоўнасці. Сярод іх Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў – грамадская арганізацыя, якая дапамагае шматдзетным сем'ям па ўсёй краіне. Таму мы запрасілі дзяцей і іх бацькоў правесці час разам з намі», – адзначылі ў А1.
Штогод кампанія надае асаблівую ўвагу праектам, скіраваным на дапамогу дзецям і звязаным з самымі рознымі сферамі – спортам, медыцынай, адукацыяй і іншымі. Бясплатныя Дні адчыненых дзвярэй дзіцячага футбольнага клуба «А1 Юніёр» на стадыёне «Дынама», падтрымка дзіцячых медыцынскіх і сацыяльных устаноў Беларусі сіламі ўдзельнікаў спартыўных дабрачынных акцый «100 гадзін з А1» і «У адным рытме з А1», фінансавая дапамога дзіцячым арганізацыям па ўсёй краіне – усе гэтыя ініцыятывы А1 атрымалі станоўчыя водгук і прыцягнулі да сябе ўвагу.