А1 правёў тэставы запуск сувязі на трэцяй лініі мінскага метро | Навiны | Пра кампанію

А1 правёў тэставы запуск сувязі на трэцяй лініі мінскага метро

Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг A1 у тэставым рэжыме забяспечыў мабільную сувязь і інтэрнэт-злучэнне на трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна.

 

Праверка сувязі паказала тэхнічную гатоўнасць сеткі А1 на станцыях «Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Юбілейная плошча». Пасля адкрыцця трэцяй лініі пасажыры метро змогуць свабодна тэлефанаваць, у тым ліку ў фармаце HD-Voice, а таксама карыстацца мабільным інтэрнэтам – як на платформах станцый, так і ў падземных пераходах.

 

Акрамя таго, у найбліжэйшы час сувязь А1 стане даступная ў тунэлях паміж станцыямі «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Юбілейная плошча». Сувязь на іншых перагонах падземкі з'явіцца пасля заканчэння работ іншымі беларускімі аператарамі, уцягнутымі ў праект.

 

На новым пускавым 3,5-кіламетровым участку Мінскага метрапалітэна, як гэта ўжо зроблена на Маскоўскай і Аўтазаводскай лініях, будзе рэалізавана раней прапанаванае кампаніяй А1 рашэнне, якое заключаецца ў пракладцы выпрамяняльнага кабелю – фідара – па сценах тунэляў. Ён падключаны да базавых станцый і замяняе сабой звыклыя антэны сотавай сувязі, таму з'яўляецца крыніцай устойлівага сігналу для мабільных прылад пасажыраў падземкі.

 

Каб да моманту адкрыцця трэцяй лініі метро пасажыры новай лініі атрымалі магчымасць карыстацца ўсімі відамі мабільных паслуг ад А1, пасля тэставага запуску кампанія працягне работы па наладцы і аптымізацыі сеткі на станцыях новай лініі і ў перагонах паміж імі.

 

Рэалізацыю праекта па забеспячэнні мабільнай сувязі ў перагонах Мінскага метрапалітэна кампанія А1 пачала ў 2018 годзе: да кастрычніка 2018 года скончыла ўсе падрыхтоўчыя працы і пачала мантаж абсталявання ў тунэлях, а з красавіка па май 2019 года паэтапна запусціла сувязь на розных участках Маскоўскай і Аўтазаводскай ліній. Дзякуючы гэтаму на дадзены момант мабільная сувязь і інтэрнэт даступныя абанентам А1 на ўсіх дзеючых станцыях і перагонах метро агульнай працягласцю 37,3 км.