А1 пашырае асартымент смартфонаў Apple: абноўленыя iPhone — зноў у продажы | Навiны | Пра кампанію

А1 пашырае асартымент смартфонаў Apple: абноўленыя iPhone — зноў у продажы

Прылады

Асартымент дэвайсаў у А1 папоўніўся абноўленымі смартфонамі кампаніі Apple — iPhone 11 грэйд А і iPhone 12 грэйд А. Прылады даступныя не толькі па прывабных цэнах, але і з гадавой гарантыяй. Аформіць пакупку можна як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку або крэдыт.

 

Абноўлены iPhone — гэта смартфон, які да з'яўлення ў паўторным продажы праходзіць спецыяльнае тэсціраванне, а таксама мае гарантыю тэрмінам на адзін год ад Breezy.

 

У працэсе тэсціравання дэвайсу прысвойваецца ацэнка яго стану:

 

- A+: як новы

Прылада як новая. Магчымыя адзінкавыя мікрадрапіны Магчымая замена кампанентаў з мэтай аднаўлення. Камплектуецца MFI-кабелем і фірменнай упакоўкай Breezy. Усе функцыі працуюць. Рэшткавая ёмістасць акумулятара складае 90–100%.

 

- А: Выдатны

Прылада ў выдатным стане. Магчымыя адзінкавыя мікрадрапіны на дысплэі і дробныя драпіны на бакавых гранях корпуса. Магчымая замена кампанентаў з мэтай аднаўлення. Камплектуецца MFI-кабелем і фірменнай упакоўкай Breezy. Усе функцыі працуюць. Рэшткавая ёмістасць акумулятара складае 90–100%.

 

- В: Добры

Прылада ў добрым стане. Магчымыя дробныя драпіны, пацёртасці. Магчымая замена кампанентаў з мэтай аднаўлення. Камплектуецца MFI кабелем і фірменнай упакоўкай Breezy. 100% пратэставана, усе функцыі працуюць! Рэшткавая ёмістасць акумулятара складае 80–100%.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы