А1 рэалізаваў новую магчымасць актывацыі SIM-карты для ІП, а таксама пашырыць спіс тарыфных планаў для камплектаў «SIM-to-go» у дылерскай сетцы | Навiны | Пра кампанію

А1 рэалізаваў новую магчымасць актывацыі SIM-карты для ІП, а таксама пашырыць спіс тарыфных планаў для камплектаў «SIM-to-go» у дылерскай сетцы

А1 пашырыў магчымасці камплекта «SIM-to-go» для самастойнага падключэння да сеткі: зараз індывідуальным прадпрымальнікам стала даступная выдаленая актывацыя новых нумароў без наведвання магазіна кампаніі. Акрамя таго, у рамках камплекта стануць даступныя тарыфныя планы з перадаплатай, якія рэалізуюцца ў дылерскай сетцы.

 

Новай функцыяй камплекта «SIM-to-go», якая даступная ўжо цяпер, стала магчымасць выдаленай актывацыі новай SIM-карты індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Для набыцця камплекта не патрабуецца ніякіх дакументаў, а яго вартасць будзе залічаная на абаненцкі нумар у момант актывацыі. Зрабіць гэта можна на працягу года з моманту набыцця «SIM-to-go».

 

Выбраць падыходзячы тарыфны план індывідуальны прадпрымальнік можа прама ў праграме, непасрэдна ў працэсе актывацыі SIM-карты. Яму будуць даступныя прапановы:

- для галасавой сувязі і доступу ў інтэрнэт;
- для безлімітнага доступу ў інтэрнэт на абранай хуткасці;
- для перадачы даных паміж устройствамі (M2M).

 

Актывацыя новага нумара і заключэнне дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі ажыццяўляецца праз мабільную праграму «Мой А1» – у любы зручны час без неабходнасці асабіста наведваць магазін А1. З дакументаў, акрамя пашпарта, індывідуальным прадпрымальнікам спатрэбіцца толькі пасведчанне аб рэгістрацыі.

 

Для старту патрабуецца адсканаваць штрых-код на SIM-карце з пакета «SIM-to-go» і далей выконваць пакрокавыя інструкцыі, выбраўшы ветку рэгістрацыі для індывідуальных прадпрымальнікаў. Для паспяховай актывацыі праграме трэба дазволіць доступ да месцазнаходжання, камеры ўстройства і адпраўкі push-паведамленняў. Уся працэдура займае каля 10 хвілін. Аб тым, што нумар актыўны і ім можна карыстацца, абанента праінфармуе адпаведнае push-паведамленне. Яно прыйдзе не пазней чым праз 24 гадзіны пасля рэгістрацыі камплекта «SIM-to-go».

 

Новыя магчымасці з’явяцца і ў іншых кліентаў з ліку фізічных асоб: з 21 лістапада 2022 года пры набыцці камплекта «SIM-to-go» у дадатак да ўжо наяўных тарыфных планаў яны змогуць выбраць наступныя тарыфы з перадаплатай: «Без Ліміта 2.0», «Драйв 5», «Драйв 20» і «Без пераплат». Іх перавага – немагчымасць сысці ў мінус.

 

Вартасць камплекта «SIM-to-go» з перадаплочаным тарыфным планам складзе 5 рублёў для камплекта з «Без пераплат», 10 рублёў – за камплект з «Драйв 5» або «Драйв 20» і 15 рублёў – за камплект з «Без Ліміта 2.0». Пасля паспяховай актывацыі SIM-карты гэтая сума аўтаматычна залічваецца на баланс асабовага рахунку абанента з наступным спісаннем разавага плацяжу за актывацыю паслуг тарыфнага плана.

 

Камплект «SIM-to-go» можна набыць у сетцы магазінаў А1 або ў любога партнёра кампаніі (у прыватнасці, гэта сеткі магазінаў «5 элемент» і «Электрасіла», салоны «На сувязі», сеткі АЗС «Беларуснафта», «РН-Захад» і «Слаўнафта»).

 

У сувязі з дадаваннем новых магчымасцей для аддаленага падключэння з 21 лістапада 2022 года будуць унесеныя адпаведныя дапаўненні ў некаторыя дакументы. З іх абноўленымі рэдакцыямі можна азнаёміцца па спасылках ніжэй:

- «Парадак выдаленага падключэння да сеткі А1»;
- «Парадак надання тавару ў растэрміноўку на тарыфах з перадаплатай»;
- «Правілы надання паслуг на тарыфах з папярэдняй аплатай»;
- «Парадак аказання паслуг у рамках тарыфу “Без пераплат”»;
- «Кіраўніцтва карыстальніка тарыфамі з перадаплатай».

 

Падрабязнасці – на сайце кампаніі, афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.