А1 зрабіў бясплатнымі званкі на тэлефоны Мінздароўя па каранавірусе | Навiны | Пра кампанію

А1 зрабіў бясплатнымі званкі на тэлефоны Мінздароўя па каранавірусе

Кампанія А1 скасоўвае для сваіх абанентаў тарыфікацыю выходных выклікаў на тэлефонныя нумары «гарачай лініі» Міністэрства аховы здароўя па пытаннях інфекцыі, выкліканай каранавірусам SARS-CoV-2.

 

Дадзеная мера прынята для таго, каб кожны абанент кампаніі мог бесперашкодна атрымаць неабходную кансультацыйную падтрымку па пытаннях прафілактыкі і дыягностыкі COVID-19.

 

«Гарачая лінія» па пытаннях прафілактыкі інфекцыі дзейнічае на базе Рэспубліканскага цэнтра гігіены эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Званкі прымаюцца на нумар +375 (29) 156 85 65 (час працы – у працоўныя дні з 8:30 да 13:00 і з 13:30 да 18:00).

 

Для жыхароў Мінска па пытаннях каранавіруснай інфекцыі адкрыта «гарачая лінія» ў Мінскай інфекцыйнай бальніцы па нумары +375 (017) 334 34 68 (час працы – з 8:30 да 15:00).

 

«Гарачыя лініі» па пытаннях каранавіруснай інфекцыі для жыхароў Гродзенскай вобласці дзейнічаюць на базе Гродзенскай абласной інфекцыйнай бальніцы па нумары +375 (152) 55 25 02 і Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя па нумары +375 (152) 75 53 22.

 

У Віцебскай вобласці «гарачыя лініі» па пытаннях каранавіруснай інфекцыі працуюць у такіх гарадах як Віцебск +375 (212) 67 36 44, Полацк +375 (214) 74 39 44, Наваполацк +375 (214) 57 36 44, Орша +375 (216) 51 34 41 і +375 (216) 51 34 48.