A1 зраўнаваў пакрыццё 4G і 3G па ўсёй Гомельскай вобласці | Навiны | Пра кампанію

A1 зраўнаваў пакрыццё 4G і 3G па ўсёй Гомельскай вобласці

Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг A1 і інфраструктурны аператар beCloud з 1 жніўня пашыраюць зону пакрыцця сеткі 4G у Гомельскай вобласці для абанентаў A1. Рэгіён стане першым у Беларусі, дзе яна зраўнуецца з зонай пакрыцця 3G, а доступ да высакахуткаснага інтэрнэту па тэхналогіі LTE з'явіцца не толькі ў гараджан, але і ў жыхароў сельскай мясцовасці.

 

Упершыню ў Беларусі для пашырэння зоны 4G-пакрыцця быў задзейнічаны новы частотны дыяпазон 800 МГЦ, які валодае вялікім радыусам дзеяння. Так, у новым дыяпазоне будзе ўключана каля 400 базавых станцый. Да іх запуску 97,5% Гомельскай вобласці пакрывала 3G-сетка А1, а сувяззю 4G можна было скарыстацца толькі ў гарадах рэгіёну. Цяпер 96,4% тэрыторыі – гэта ўжо зона пакрыцця LTE, а значыць 99,9% насельніцтва вобласці з больш чым 2600 населенымі пунктамі змогуць карыстацца паслугамі 4G-сувязі.

 

Акрамя таго, дзякуючы наяўнасці сувязі чацвёртага пакалення абанентам А1 у рэгіёне стане даступная тэхналогія VoLTE (Voice over LTE), якая дазваляе палепшыць якасць званкоў і трансляваць голас у стандарце HD Voice.

 

Разгортванне 4G-сеткі ў Гомельскай вобласці праходзіла ў партнёрства А1 і beCloud. Для запуску LTE-сеткі кампанія А1 часткова перадала аператару beCloud сваю тэхнічную базу: інфраструктуру, якая налічвае больш за 300 базавых станцый, а таксама транспартную сетку на аснове гібрыдных, радыёрэлейных і оптавалаконных ліній сувязі.

 

У 2021 годзе запуск сеткі LTE запланаваны ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях. Да 2023 года зона пакрыцця сеткі 4G для абанентаў А1 па ўсёй краіне зраўнуецца з існай на дадзены момант зонай пакрыцця 3G-сеткі А1, забяспечыўшы доступ да высакахуткаснага мабільнага інтэрнэту 4G жыхарам Беларусі, якія жывуць на больш чым 97% тэрыторыі краіны.

 

Каб пераканацца ў тым, што мабільная прылада і SIM-карта падтрымліваюць тэхналогію 4G, абанентам А1 трэба праверыць у наладках смартфона абраныя параметры сотавай сеткі – 3G/4G ці LTE. Адпаведнае абазначэнне, якое пацвярджае магчымасць карыстацца паслугай перадачы, з'явіцца на экране прылады.

 

Гатоўнасць сваёй SIM-карты да 4G абаненты A1 могуць праверыць з дапамогай бясплатнага USSD-запыту *181#. У адказ аператар адправіць SMS з вынікам праверкі смартфона і SIM-карты. У выпадку, калі SIM-карта не падтрымлівае 4G, яе замена выконваецца бясплатна ў любой краме кампаніі ці дылерскіх цэнтрах. Там жа абаненты кампаніі могуць падключыць ці перайсці на новы тарыфны план «Без Ліміту», які прапануе сваім карыстальнікам неабмежаваны па хуткасці і аб'ёме доступ у інтэрнэт, а таксама 500 хвілін званкоў ва ўсе сеткі, каб у поўнай меры ацаніць якасць і пакрыццё 4G-сеткі ў рэгіёне.