А1 Tech Day 2024: раскрываем дэталі праграмы маштабнай IT-канферэнцыі
Ужо ў наступны аўторак адбудзецца трэцяя штогадовая канферэнцыя А1 Tech Day – мерапрыемства, якое кампанія А1 праводзіць для прафесіяналаў у сферы лічбавых тэхналогій і інавацый.
Чакаецца, што ўдзельнікамі падзеі стануць каля 1000 чалавек, сярод якіх эксперты ў сферы распрацоўкі і ўкаранення IT-рашэнняў, кібербяспекі і арганізацыі бізнес-працэсаў, а таксама прадстаўнікі профільных ведамстваў. Яны будуць гаварыць аб тым, як з дапамогай сучасных тэхналагічных інструментаў можна павялічыць эфектыўнасць бізнесу і зрабіць лічбавую будучыню бяспечнай і абароненай.
Рэгістрацыя на А1 Tech Day пачнецца 26 лістапада ў 9:00 у зале Prime Hall. Праграма выступленняў падзеленая на тры тэматычныя блокі: першая частка канферэнцыі прысвечаная новым тэхналагічным рашэнням для бізнесу, другая – пытанням інфармацыйнай бяспекі, а трэцяя – выкарыстоўванню штучнага інтэлекту.
Арганізатары падзяліліся праграмай выступлення:
- 9:00 — Старт рэгістрацыі
- 9:50 — Прывітальнае слова
- 10:00 — Выкарыстанне тэхналагічных інавацый у трансфармацыі бізнесу: кейс А1
- 10:20 — Як воблачныя сэрвісы дапамагаюць бяспецы бізнесу
- 10:40 — Ад тэорыі да практыкі: як уладальніку ІС адпавядаць патрабаванням заканадаўства
- 11:00 — Кіраванне праектамі і арганізацыя каманднай работы
- 11:20 — CPaaS: Новы ўзровень камунікацый для бізнесу
- 11:40 — Павышэнне эфектыўнасці бізнесу з дапамогай тэхналогій IoT
- 12:50 — Як бізнесу выбудаваць узаемадзеянне з CISO
- 13:10 — Сучасныя вектары атак і экасістэма абароны
- 13:30 — Узламаць нельга пакінуць. Што выбірае кіберзлачынец, гледзячы на вашу кампанію
- 13:50 — Абарона перыметра сеткі з нулявым даверам o 14:10 — Беларускі сродак крыптаграфічнай абароны
- 14:30 — Кіберкультура для ўсіх арганізацый: як кантраляваць уплыў чалавечага фактару на перыметр інфармацыйнай бяспекі
- 15:20 — Абарона прайвесі ў эпоху BIG DATA: міф ці рэальнасць?
- 15:40 — Кейсы рэальнага ўжывання ШІ ў бізнесе
- 16:00 — Аналіз функцыянальнага стану чалавека з выкарыстаннем Штучнага інтэлекту і Камп’ютарнага зроку
- 16:20 — Укараненне лакальнага ШІ ў вашай кампаніі з бяспечнага воблака
- 16:40 — Піянер антыкрохкіх прадуктаў Low-code для сучаснага бізнесу
Сёлета тэхналагічнымі партнёрамі падзеі сталі кампаніі Kaspersky, Yandex, Secure-T, UserGate, ELMA, X-Labs, Falcongaze, Код бяспекі, S-Crypto, True Conf і іншыя вядучыя гульцы беларускага і міжнароднага рынку IT- і ІБ-рашэнняў. Іх профільныя эксперты выступяць на А1 Tech Day у якасці спікераў.
З падрабязнасцямі мерапрыемства, спісам спікераў і іншай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце А1 Tech Day.
Інфармацыйную падтрымку ў правядзенні канферэнцыі А1 Tech Day аказваюць вядучыя інфармацыйныя рэсурсы Беларусі – БелТА, «Точка», Myfin, Onliner, OfficeLife, Prodelo, Probusiness.