А1 заснаваў «Зялёную намінацыю» на найбуйнейшым беларускім конкурсе сацыяльных праектаў Social Weekend | Навiны | Пра кампанію

А1 заснаваў «Зялёную намінацыю» на найбуйнейшым беларускім конкурсе сацыяльных праектаў Social Weekend

Конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend адкрыў 16-ы сезон, у рамках якога А1 заснаваў новую «Зялёную намінацыю» для падтрымкі экалагічных ініцыятыў. Прыём заявак на ўдзел ідзе да 28 лютага.

 

«Зялёная намінацыя А1» створана спецыяльна для таго, каб заахвоціць і дапамагчы ўвасобіць у жыццё праекты экалагічнай накіраванасці. З 2020 года ў А1 афіцыйна зацверджана экапалітыка на найбліжэйшыя пяць год – прынцыпы і абавязацельствы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і забеспячэння экалагічнай бяспекі, якія распаўсюджваюцца на ўсе аспекты дзейнасці кампаніі.

 

«Мы рады назіраць, як развіваецца Social Weekend і як пашыраецца тэматыка сацыяльных праектаў. Нам хочацца падтрымаць удзельнікаў, захопленых ідэяй клапатлівага стаўлення да прыроды, таму што экалагічны лад жыцця – адзін з прыярытэтных напрамкаў A1 Green у сферы карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці нашай кампаніі. «Зялёная намінацыя А1» – наш выбар на карысць крэатыўных ідэй і клопату пра будучыню», – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.

 

Сярод ініцыятыў A1 Green, над якімі ўжо вядзецца праца: скарачэнне аўтапарка аўтамабіляў, якія эксплуатуюцца, аптымізацыя раздзельнага збору смецця ў офісах і цэнтрах продажаў і абслугоўвання кліентаў, перавод унутранага і знешняга дакументазвароту ў электронны фармат. Да 2025 года кампанія плануе развіваць тры асноўныя напрамкі: энергаэфектыўнасць, скарачэнне выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу і зніжэнне смеццевага следу.

 

А1 ужо некалькі год падтрымлівае найбуйнейшы ў Беларусі конкурс сацыяльных праектаў, пераможцы якога могуць атрымаць ад мецэнатаў і кампаній фінансаванне на рэалізацыю сваіх ідэй. Раней кампанія адзначыла і падтрымала праект па рэканструкцыі мінскай набярэжнай «Купальскі бераг» і праект «Метамарфозы горада» да 100-годдзя творчага аб'яднання УНОВІС. Дзякуючы садзейнічанню А1 быў створаны і навучальны дадатак для дзяцей з аўтызмам па ўнікальнай методыцы – ABA coach, а ў Маладзечна з'явілася «Вуліца стрыт-фуду».

 

Стварэнне «Зялёнай намінацыі А1» дае ўдзельнікам 16-га сезона Social Weekend дадатковы шанс атрымаць падтрымку ў рэалізацыі праектаў, якія прыцягнуць увагу людзей да тэмы экалогіі.