А1 удастоіўся шэрагу ўзнагарод конкурсу «Прэмія HR-брэнд Беларусь 2022»
Адразу два праекты А1 у сферы работы з персаналам атрымалі ўзнагароды конкурсу «Прэмія HR-брэнд» за 2022 год. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбылася 15 сакавіка 2023 года.
У намінацыі «Новы падыход» на суд журы конкурсу былі прадстаўлены праекты, звязаныя з укараненнем новых тэхналогій у арганізацыю работы персаналу. Вышэйшай ацэнкай быў адзначаны праект «A1 Rozumer. Level up. Школа digital-тэхналогій». З яго дапамогай дзеці супрацоўнікаў А1 змаглі больш даведацца аб тым, чым займаюцца на працы іх бацькі, з чаго ствараецца свет сучасных тэхналогій і сувязі, а таксама як з іх дапамогай можна вырашаць самыя розныя пытанні свету рэальнага.
Узнагароды ў намінацыі «Падзея», дзе спаборнічалі HR-праекты па арганізацыі розных мерапрыемстваў (карпаратыўных канферэнцый, валанцёрскіх ініцыятыў, акцый і карпаратываў для супрацоўнікаў і г.д.), быў удастоены праект LETO A1. Летняе карпаратыўнае мерапрыемства, нягледзячы на свой маштаб (яно аб’яднала больш за 3 тыс. супрацоўнікаў і іх сем’яў), прайшло ў нязмушанай цёплай атмасферы і адначасова дазволіла кампаніі акцэнтаваць увагу на сваіх ключавых каштоўнасцях.
У ходзе шматгадовай прафесійнай дзейнасці А1 уносіць значны ўклад у інфармацыйнае грамадства, а таксама імкнецца да паважлівага ўзаемадзеяння са сваімі супрацоўнікамі, кліентамі і партнёрамі. Адна з галоўных задач кампаніі – падтрымка і развіццё супрацоўнікаў, а таксама стварэнне ім найбольш камфортных умоў працы. А1 увесь час расце і развіваецца, не забываючы пры гэтым аб эканамічных, экалагічных і сацыяльных аспектах. Яркія праекты і іх перамогі на прэстыжных прафесійных конкурсах – толькі частка вялікай работы па згуртаванні каманды і стварэнні максімальна спрыяльных умоў для прафесійнага і асобаснага росту кожнага супрацоўніка А1.
«Прэмія HR-брэнд» – адзін з найбуйнейшых у краіне прафесійных конкурсаў у галіне кіравання персаналам і рэпутацыяй брэнда. Яго ўдзельнікі і пераможцы па праве могуць лічыцца флагманамі па ўкараненні перадавых практык у сферы кіравання персаналам.