А1 палепшыў мабільную сувязь у 33 раёнах Беларусі | Навiны | Пра кампанію

А1 палепшыў мабільную сувязь у 33 раёнах Беларусі

Аб кампаніі

Кампанія А1 значна палепшыла якасць мабільнай сувязі ў LTE-сетцы ў некалькіх дзясятках населеных пунктаў у розных рэгіёнах Беларусі – ад абласных і раённых цэнтраў да аграгарадкоў і вёсак. Рэалізацыя новага этапу дазволіла паскорыць працу мабільнага інтэрнэту і павысіць якасць галасавых выклікаў для абанентаў А1, якія там пражываюць.

 

Лідарамі па колькасці населеных пунктаў, у якіх была палепшана сувязь А1 у стандарце 4G, сталі Гродзенская і Магілёўская вобласці. Тут працы ахапілі па восем раёнаў: у Гродзенскай – Воранаўскі, Гродзенскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Карэліцкі, Мастоўскі, Навагрудскі, Шчучынскі; у Магілёўскай – Бялыніцкі, Бабруйскі, Дрыбінскі, Касцюковіцкі, Крычаўскі, Магілёўскі, Асіповіцкі і Хоцімскі. У Брэсцкай вобласці сувязь палепшылася ў чатырох раёнах: Баранавіцкім, Жабінкаўскім, Кобрынскім і Лунінецкім. Таксама паляпшэнне закранула Мінскую і Віцебскую вобласці. Усяго ж на дадзеным этапы працы па ўдасканаленні якасці сувязі стандарту 4G ад А1 праводзіліся ў 33 розных раёнах – у гарадах, аграгарадках і вёсках Беларусі.

 

А1 паспяхова працягвае даводзіць сваё лідарства ў дачыненні як да памеру мабільнай сеткі, так і да высокай якасці сувязі. Гэтак, сотавая рухомая электрасувязь ад А1 мае найвялікшую колькасць уласных сайтаў у стандартах GSM і UMTS у Беларусі – больш за 13 000 – і мае максімальныя ацэнкі па большасці інтэгральных паказнікаў паводле даных незалежнага рэгулятара «БелДІЭ», якія даступныя на партале ацэнкі якасці паслуг электрасувязі хваля.бел. Больш за тое, дзякуючы партнёрству з інфраструктурным аператарам beСloud кампанія А1 аб’ядноўвае больш за 6 000 базавых станцый у стандарце LTE/4G у дыяпазонах 800, 1 800 і 2 600 МГц.

 

На працягу больш чым 25 гадоў кампанія развівае сваю сетку і тэхналогіі перадачы даных, каб прапаноўваць найлепшую якасць сувязі для кліентаў. Сёння паводле сукупнасці назіранняў партала хваля.бел па параметрах і паказніках якасці паслуг сотавай рухомай электрасувязі менавіта ў сетцы А1 зафіксаваныя:

  • найвышэйшая сярэдняя хуткасць перадачы даных;
  • найвышэйшая сярэдняя бальная ацэнка якасці прайгравання відэа;
  • найвышэйшая сярэдняя бальная ацэнка якасці перадачы маўлення;
  • найніжэйшая доля непаспяховых выклікаў ад агульнай колькасці выклікаў;
  • найніжэйшая доля непаспяховых спроб перадачы даных ад агульнай колькасці спроб перадачы даных;
  • найніжэйшая доля непаспяховых сеансаў загрузкі web-старонкі;
  • найкарацейшы сярэдні час загрузкі web-старонкі.

 

Гэтыя даныя атрыманыя па выніках ацэнкі якасці сотавай рухомай электрасувязі паводле сукупнасці назіранняў па стане на 23.12.2024 і могуць вар’іравацца ад квартала да квартала. 4G (LTE) у цяперашні час з’яўляецца самым сучасным стандартам сотавай сувязі з дзейных у Беларусі. У выніку мерапрыемстваў, якія кампанія А1 прадпрымае ў партнёрстве з інфраструктурным аператарам beСloud, карыстацца сувяззю чацвёртага пакалення ў сетцы А1 могуць 99,8% жыхароў краіны. Пры гэтым сетка чацвёртага пакалення даступна абанентам кампаніі А1 не толькі ў буйных гарадах, але і ў маланаселеных пунктах, сельскай мясцовасці, а таксама ўздоўж транспартных шляхоў.

 

Каб перайсці ў 4G і скарыстацца ўсімі перавагамі якаснай сувязі, трэба:

  1. уключыць 4G (LTE) у наладах тэлефоннага апарата. Пераход на новы стандарт сувязі бясплатны. Пры выбары такога рэжыму мабільная прылада у якасці прыярытэтнай сеткі будзе выбіраць 4G, але пры неабходнасці зможа аўтаматычна часова пераключыцца ў 3G;
  2. уключыць рэжым VoLTE у наладах для забеспячэння больш высокай якасці галасавых выклікаў;
  3. у выпадку, калі SIM-карта не падтрымлівае LTE, замяніць яе на USIM або eSIM. Зрабіць гэта можна бясплатна ў любой краме А1;
  4. у выпадку, калі тэлефон не падтрымлівае LTE, выбраць актуальную мадэль па фільтры «Падтрымка 4G/LTE».

 

Для праверкі гатоўнасці вашай прылады і SIM-карты да працы ў 4G-сетцы можна скарыстацца USSD-запытам *181# выклік. Падрабязней азнаёміцца з зонай пакрыцця і з сярэдняй хуткасцю 4G-сеткі А1 можна на афіцыйным сайце А1 па спасылцы, а таксама ў праграме «Мой А1». А дазнацца пра магчымасці і перавагі стандарту сувязі 4G – на спецыяльнай старонцы па спасылцы.