А1 усталюе велапаркоўкі па ўсёй Беларусі: першыя ўжо з'явіліся ў цэнтры Мінска | Навiны | Пра кампанію

А1 усталюе велапаркоўкі па ўсёй Беларусі: першыя ўжо з'явіліся ў цэнтры Мінска

А1 пачаў устаноўку велапарковак у гарадах Беларусі. Першыя з іх з'явіліся сёння ў Мінску каля ўваходу ў галоўны офіс А1, а таксама каля флагманскага магазіна кампаніі і кавярні «Інклюзіўны барыста» на вуліцы Інтэрнацыянальнай. На працягу некалькіх гадоў у вялікіх і малых гарадах па ўсёй краіне з'явяцца дадатковыя парковачныя месцы для экалагічнага транспарту.

«Памяншэнне негатыўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе – адзін з галоўных прынцыпаў, якімі кіруецца А1 у сваёй дзейнасці. Менавіта таму мы вырашылі працягнуць працу над паляпшэннем веласіпеднай інфраструктуры з новым важным акцэнтам на экалогіі. Гэты праект створаны і рэалізоўваецца ў адпаведнасці з палітыкай кампаніі ў галіне экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG). Клапоцячыся аб памяншэнні вугляроднага следу, камфортным перамяшчэнні веласіпедыстаў і гарадской велаінфраструктуры ў цэлым, А1 прыняў рашэнне ўсталяваць эрганамічныя велапаркоўкі па ўсёй краіне», – расказаў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый А1 Мікалай Брэдзелеў.

 

Для распрацоўкі арыгінальнай канструкцыі і дызайну парковак А1 прыцягваліся прадстаўнікі веларуху. Так, напрыклад, эксперты прапанавалі прагумаваць грані слупка велапаркоўкі, каб яны не драпалі ровар. Таксама была прадумана камбінаторнасць элементаў: такую паркоўку можна кампанаваць як заўгодна ва ўмовах гарадской прасторы. Кожны слупок аўтаномны, і ровар да яго можна прыпаркаваць з любога з чатырох бакоў. Дзякуючы гэтаму новы аб'ект арганічна ўпісваецца ў гарадскі пейзаж.

У канцы 2020 года кампанія А1 зацвердзіла экалагічную палітыку на 2021–2025 гг. – афіцыйны дакумент, у якім прапісаныя асноўныя прынцыпы і абавязацельствы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і забеспячэння экалагічнай бяспекі. А1 падтрымлівае тэндэнцыю ўстойлівага развіцця ва ўсіх сферах сваёй дзейнасці, у тым ліку ў сацыяльных і інклюзіўных праектах.