А1 павялічыць ёмістасць мабільнай сеткі ў некалькі разоў за кошт устаноўкі шматпрамянёвых антэн | Навiны | Пра кампанію

А1 павялічыць ёмістасць мабільнай сеткі ў некалькі разоў за кошт устаноўкі шматпрамянёвых антэн

Кампанія А1 рэалізуе праект па павелічэнні ёмістасці сваёй 3G-сеткі ў дыяпазоне UMTS-900 за кошт устаноўкі шматпрамянёвых антэн. Яны заменяць сабой стандартнае абсталяванне і тым самым дазволяць павысіць прапускную здольнасць сеткі (а значыць, і хуткасць перадачы даных) у 2-3 разы.

 

Шматпрамянёвыя антэны ўяўляюць сабою прылады з некалькімі незалежнымі ўваходамі-выхадамі, кожнаму з якіх адпавядае свая дыяграма накіраванасці, ці прамень. Калі ў выпадку выкарыстання стандартнага абсталявання колькасць сектараў пакрыцця звычайна не перавышае трох, то ў выпадку прымянення шматпрамянёвых антэн яна можа перавысіць 20. Гэта дазваляе забяспечыць павелічэнне ёмістасці сеткі, хуткасці мабільнага інтэрнэту, а таксама даступнасці паслугі большай колькасці абанентаў.

 

Сёння прыярытэтнай мэтай праекта з'яўляецца замена стандартных антэн на шматпрамянёвыя ў найбольш нагружаных сектарах сеткі А1, а таксама ў населеных пунктах, якія адчуваюць складанасці з пакрыццём у сілу асаблівасцяў свайго размяшчэння. На тых базавых станцыях, дзе па выніках аналітычных разлікаў устаноўка новага абсталявання прызнана абгрунтаванай, ажыццяўляецца замена дзеючай антэны на шматпрамянёвую і дадаванне радыёблокаў, якія дазваляюць сфарміраваць прамяні ў розных напрамках. Пасля ўключэння сістэмы спецыялісты аналізуюць пераразмеркаванне трафіку і пры неабходнасці праводзяць дадатковыя карэкціроўкі параметраў, каб забяспечыць максімальную эфектыўнасць працы базавай станцыі. У выніку ёмістасць сеткі ў зоне яе дзеяння павялічваецца кратна колькасці прамянёў у антэне – гэта значыць у 2 ці 3 разы.

Прымяненне шматпрамянёвых радыёантэн не з'яўляецца новай практыкай для А1: кампанія актыўна выкарыстоўвае яе пры пабудове сваёй 3G-сеткі ў дыяпазоне 2100 МГЦ. Цяпер гэты вопыт дапаможа значна павысіць эфектыўнасць працы дыяпазону 900 МГЦ.

 

Асаблівасцю тэхналогіі UMTS-900 з'яўляецца большы радыус дзеяння базавых станцый, што асабліва важна ў сельскай мясцовасці з нізкай шчыльнасцю насельніцтва. Акрамя таго, радыёсігнал на гэтай частаце лепш пранікае праз рознага кшталту экраніруючыя перашкоды і мае большую ёмістасць, што дазваляе забяспечыць высокую якасць сігналу нават на тэрыторыях са складаным ландшафтам ці ва ўмовах высакашчыльнай забудовы.

 

Сёння змантаваныя і часткова ўведзеныя ў эксплуатацыю 26 з 40 шматпрамянёвых антэн у дыяпазоне UMTS-900, запланаваных да ўстаноўкі ў 2021 годзе. У першую чаргу работы праводзіліся ў найбольш загружаных месцах Мінскай, Гомельскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцей. Да канца года праект будзе рэалізаваны ў Віцебскай і Брэсцкай абласцях. Пры гэтым колькасць шматпрамянёвых антэн ва ўсіх рэгіёнах будзе паступова нарошчвацца.

 

Поўнамаштабная рэалізацыя праекта разлічана на некалькі гадоў. Пасля яго заканчэння абаненты А1 па ўсёй краіне змогуць ацаніць значнае паляпшэнне якасці сігналу і хуткасці перадачы даных у 3G-сетцы А1.