A1 аднаўляе аказанне паслуг 4G у Пінску і дарыць абанентам горада да 20 ГБ бонуснага інтэрнэт-трафіку
Пачынаючы з 24 кастрычніка 2019 г. правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг A1 аднавіў аказанне паслуг 4G абанентам у Пінску.
У рамках перазапуску 4G-сеткі яе ёмістасць была пашыраная больш чым у два разы.
З мэтай гарантыі сваім абанентам у Пінску найлепшага карыстальніцкага вопыту кампанія А1 перадала аператару beCloud сваю інфраструктуру пад базавыя станцыі і транспартную сетку на аснове аптавалаконных ліній сувязі.
«Зараз мы ўпэўненыя, што абанентам А1 у Пінску сталі даступныя паслугі перадачы даных у сетцы 4G высокай якасці. А для таго, каб у жыхароў горада была магчымасць ацаніць яе перавагі, кампанія дорыць усім абанентам бягучых прапаноў на лінейках тарыфных планаў «Камфорт» і lemon у Пінску да 20 ГБ інтэрнэт-трафіку, а таксама выгадныя ўмовы пераходу на актуальныя тарыфныя планы А1, у тым ліку пры набыцці папулярнага 4G-смартфона «А1 Альфа», – адзначыла намеснік генеральнага дырэктара па спажывецкім сегменце А1 Ірына Савіна.
Тарыфны план | Бонусны трафік |
Камфорт S | 5 Гб |
Камфорт M | 10 Гб |
Камфорт L | 15 Гб |
Камфорт XL | 20 Гб |
lemon Z | 5 Гб |
lemon Y | 15 Гб |
lemon X | 20 Гб |
Бонусны трафік абанентам вышэйназваных тарыфных планаў будзе налічаны аўтаматычна на працягу некалькіх дзён, пра што абаненты А1 Пінска атрымаюць адпаведнае інфармацыйнае SMS.
Абанентам тарыфных планаў, не пералічаных у табліцы, для атрымання бонуснага трафіку неабходна перайсці на адзін з дзеючых тарыфных планаў, а таксама набыць 4G-смартфон «А1 Альфа» ў любой з крам А1 у Пінску. Усе пакупнікі «А1 Альфа» ў якасці падарунка атрымаюць унікальны камплект – ахоўнае шкло для экрана і дадатковы стылёвы чахол-бампер графітавага колеру, выраблены па тэхналогіі soft touch.
Абанентам бягучых тарыфных планаў лінейкі «Прывітанне» даецца ўнікальная магчымасць набыць смартфон «А1 Альфа» ў растэрміноўку на 24 месяцы са штомесячным плацяжом усяго 12,37 рубля ў месяц і атрымаць у падарунак 1 ГБ інтэрнэт-трафіку. Пры гэтым усе дзеючыя абаненты архіўнай лінейкі «Прывітанне» пры пераходзе на тарыфныя планы «Прывітанне. Званкі», «Прывітанне. Званкі+Інтэрнэт», а таксама «Прывітанне. Інтэрнэт+» з выбарам сямідзённай падпіскі атрымаюць бонус у памеры 3 рублёў на асабовы рахунак, якія можна патраціць на паслугі сувязі, аплату падпіскі і іншыя плацяжы.
Для выкарыстання магчымасцяў 4G-сеткі абанентам неабходна пераканацца, што іх SIM-карта і смартфон падтрымліваюць дадзены стандарт, а ў наладках смартфона выбраны адпаведны параметр сотавай сеткі: 3G/4G ці LTE. Падтрымку 4G-сеткі сваёй SIM-картай абаненты A1 могуць праверыць з дапамогай бясплатнага USSD-запыту *181#. У адказ А1 адправіць SMS з вынікам праверкі смартфона і SIM-карты. У выпадку, калі SIM-карта не падтрымлівае 4G, для яе бясплатнай замены неабходна звярнуцца з пашпартам у любую краму А1 ці салоны ўпаўнаважаных дылераў.