А1 сустракае вясну і дзеліцца, дзе абаненты кампаніі адпачывалі гэтай зімой | Навiны | Пра кампанію

А1 сустракае вясну і дзеліцца, дзе абаненты кампаніі адпачывалі гэтай зімой

Аб кампаніі

Вось і падыходзіць да канца зіма – час доўгіх святаў, кароткіх дзён і, як нагадаў гэты год, моцных маразоў. Аднак нават яны не змаглі ўтрымаць беларусаў дома: у многіх турыстычных лакацыях статыстыка актыўнасці ў сетцы А1 па-ранейшаму дэманстравала павышаную актыўнасць. Сустракаючы вясну, кампанія вывучыла лічбы і складала ўласны рэйтынг самых папулярных месцаў для зімовага адпачынку ў нашай краіне.

 

Вось жа, куды абаненты А1 найчасцей ездзілі адпачываць гэтай зімой? Тройку самых папулярных напрамкаў склалі прыродныя паркі, архітэктурныя помнікі і актыўны адпачынак. І вось якія менавіта лакацыі наведваліся найчасцей.

Прыродныя славутасці

 

1. Налібокская пушча Выспа некранутай прыроды за 60 км ад Мінска. Улетку сюды прыязджаюць дзеля сплаваў па Іслачы, гаючага хваёвага паветра, табуноў дзікіх коней тарпанаў і знаёмства з беларускай флорай і фаўнай ва ўсёй яе разнастайнасці. Затое зіма, асабліва такая снежная, як сёлета, – лепшы час для назірання за статкамі зуброў. Ды і проста для таго, каб акунуцца ў атмасферу старадаўніх снежных казак.

 

2. Белавежская пушча

Чарговыя 60 км ад вялікага горада – гэтым разам Брэста – і мы зноў апынаемся ў цэнтры лясной нерушы. І не дзе-небудзь, а ў Белавежскай пушчы – адным з найбуйнейшых рэліктавых лясоў Еўропы. І ўсё ж турыстаў тут чакаюць нават узімку: для іх працуе Музей Прыроды і вальеры з рознымі ляснымі насельнікамі, праводзяцца аглядныя экскурсіі.

 

3. Нацыянальны прыродны парк «Прыпяцкі»

Месца, дзе ад вялікіх гарадоў вас аддзяляюць ужо не дзясяткі, а сотні кіламетраў, – і дзе нават узімку знойдзецца ўсё неабходнае для разнапланавага камфортнага адпачынку: ад музея, прысвечанага гісторыі, археалогіі і прыродзе беларускай Палесся, да сафары-парку, дзе можна назіраць за дзікімі жывёламі і гладзіць ручных, ад палявання і рыбалоўства – да рэлаксу ў спа і гастранамічных адкрыццяў.

 

Архітэктурныя і гістарычныя славутасці

 

1. Мірскі замак

Старадаўні помнік беларускага абарончага дойлідства і аб’ект сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА цудоўны ў любую надвор’е. Нагод завітаць сюды ўзімку не менш, чым улетку: тэматычныя экскурсіі і выставы, займальныя квесты на сюжэты з гісторыі замка, лекцыі з магчымасцю жыўцом убачыць рэдкія экспанаты з запаснікаў музея. І нават традыцыйныя зімовыя балі – не толькі для дарослых, але і для дзяцей.

 

2. Стары горад у Гродна

Гродна – гэта не толькі галавакружныя віды на Нёман і надзвычайнай прыгажосці паркі. Менавіта тут захаваўся самы вялікі ў Беларусі ансамбль гістарычнай забудовы, які аб’ядноўвае больш за 400 помнікаў архітэктуры. Стары і Новы замкі, Каложская царква і Фарны касцёл, пешаходная Савецкая вуліца з гістарычнай забудовай XIX-пачатку XX ст., шматлікія музеі прывабліваюць тысячы турыстаў круглы год. І цяперашняя зіма – не выключэнне.

 

3. Нясвіжскі замак

Палацава-паркавы ансамбль у Нясвіжы – яшчэ адзін аб’ект, на вывучэнне якога жыхары Беларусі з задавальненнем гатовы былі патраціць як мінімум адзін з зімовых дзён. Альбо начэй – асаблівасцю замка з’яўляюцца атмасферныя начныя туры. Наведнікаў чакаюць цікавыя тэматычныя экскурсіі (у тым ліку тэатралізаваныя), старанна адноўленыя старадаўнія інтэр’еры і казачныя зімовыя краявіды.

 

Спартыўна-аздараўленчыя аб’екты

 

1. РЦАП «Раўбічы»

Раўбічы – сапраўдная сталіца зімовых відаў спорту ў Беларусі. Тут трэніруюцца нацыянальныя каманды – ад лыжнікаў і біятланістаў да сноўбардыстаў і канькабежцаў, праводзяцца спаборніцтвы. Але і простым аматарам актыўнага адпачынку тут заўсёды ёсць чым заняцца: іх чакаюць лыжныя трасы, трампліны, крыты каток, схілы для катання на тубінгах.

 

2. ГСАК «Лагойск»

Горналыжны комплекс карыстаецца заслужанай папулярнасцю як у тых, хто катаецца даўно і ўпэўнена, так і ў навічкоў усіх узростаў. На тэрыторыі комплексу знаходзяцца пяць трас рознай складанасці, навучальны схіл, тубінгавая траса, сноўпарк. Прычым катацца і любавацца маляўнічымі заснежанымі краявідамі можна не толькі ўдзень, але і ўночы.

 

3. РГЦ «Сілічы»

Яшчэ адзін цэнтр прыцягнення для аматараў зімовага адпачынку. Сюды едуць найперш па экстрым: менавіта ў «Сілічах» знаходзяцца самыя доўгія, складаныя і стромкія трасы. Зрэшты, устаць на лыжы ці сноўборд упершыню тут таксама дапамогуць – частка трас разлічана для пачаткоўцаў, а для дзяцей ёсць асобны схіл.

 

Такім чынам, гэтай зімой беларусы адпачывалі актыўна і разнастайна: геаграфія іх паездак ахоплівала ўсю краіну, ад вялікіх гарадоў да зацішных куткоў некранутай прыроды.

 

Кампанія А1 з’яўляецца адным з прызнаных лідараў беларускага рынку тэлекамунікацыйных паслуг. Гэты факт пацвярджаецца як вынікамі незалежных выпрабаванняў паказнікаў якасці, так і выбарам спажыўцоў. Пацвярджэннем апошняга стала перамога кампаніі адразу ў дзвюх намінацыях прэміі «Нумар адзін»: А1 стаў «Мабільным аператарам №1» і «Інтэрнэт-аператарам №1» паводле вынікаў адкрытага анлайн-галасавання.

 

Акрамя таго, менавіта А1 мае найбольшую колькасць базавых станцый у стандартах GSM і UMTS у Беларусі – больш за 14 000 – і мае максімальныя адзнакі па большасці інтэгральных паказнікаў у сукупнасці назіранняў паводле даных незалежнага рэгулятара «БелДІЭ», якія даступны на партале ацэнкі якасці паслуг электрасувязі хваля.бел.