А1 выходзіць на рынак віртуальнага хостынгу і прапаноўвае даступнае рашэнне для бізнесу
А1 пашырыла пералік высокатэхналагічных паслуг для бізнесу: кліентам кампаніі стаў даступны віртуальны хостынг, што дазваляе ўсе неабходныя рэсурсы і дадатковыя паслугі атрымліваць у адным месцы на базе дата-цэнтра А1. Новы сэрвіс прапаноўвае спалучэнне аптымальнага кошту і шырокага набору інструментаў для запуску і размяшчэння любых інтэрнэт-рэсурсаў, арыентаваных на патрэбнасці малых і сярэдніх прадпрыемстваў: ад блогаў і інтэрнэт-магазінаў да карпаратыўных сайтаў і лэндынгаў.
Асаблівасцю гэтага віду хостынгу з'яўляецца выкарыстанне віртуальнага вэб-сервера. Такі падыход дазваляе значна скараціць і фінансавыя затраты, і час, неабходны на запуск сайта. Дыскавая прастора, неабходнае праграмнае забеспячэнне і сродкі забеспячэння бяспекі даюцца з боку А1. Пры гэтым у залежнасці ад патрэб таго ці іншага кліента колькасць сайтаў, якія ён можа размясціць на віртуальным хостынгу А1, дасягае 20, а колькасць баз даных – 50, чаго цалкам дастаткова нават для патрэб вэб-студый і распрацоўнікаў.
Апрача прадастаўлення магчымасці размяшчэння сайта, баз даных і вылучэння неабходнай прасторы на хуткім SSD-дыску, карыстальнікам віртуальнага хостынгу ад А1 незалежна ад выбранага тарыфнага плана даступны цэлы шэраг карысных рэсурсаў. Сярод іх канструктар для стварэння сайтаў, інструменты для рэзервовага капіравання, кругласутачная тэхнічная падтрымка і ўбудаваная пошта, якую можна зрабіць карпаратыўнай і лёгка кіраваць з дапамогай зручнага web-кліента непасрэдна з браўзера. Акрамя таго, сайты, якія запусцілі, могуць бясплатна атрымліваць SSL-сертыфікат для пацвярджэння сапраўднасці сайтаў і выкарыстання зашыфраванага злучэння, а доступ да віртуальнага сервера ажыццяўляецца па абароненым пратаколе SSH. Для ўзаемадзеяння з серверам выкарыстоўваецца інтуітыўна зразумелы вэб-інтэрфейс без неабходнасці набываць і ўсталёўваць дадатковае праграмнае забеспячэнне.
У рамках новай паслугі А1 прапаноўвае чатыры тарыфныя планы, якія дазваляюць гібка маштабаваць свае праекты пад любыя задачы:
- Basic – для лэндынгаў і простых сайтаў;
- Standard – для карпаратыўных сайтаў і персанальных блогаў;
- Business – для Інтэрнэт-магазінаў і карпаратыўных парталаў;
- Business Pro – для распрацоўнікаў і вэб-студый.
Памер абаненцкае платы для карыстальнікаў віртуальнага хостынгу А1 стартуе ад 6 рублёў у месяц. А на працягу першых 14 дзён для любога тарыфнага плана прадугледжаны бясплатны тэставы перыяд.
Дэталёва азнаёміцца з падрабязнасцямі новай прапановы можна па спасылцы.