А1 выступае партнёрам каманды «Формулы-1» Red Bull Racing Honda | Навiны | Пра кампанію

А1 выступае партнёрам каманды «Формулы-1» Red Bull Racing Honda

Кампанія А1 разам з A1 Telekom Austria Group выступае партнёрам гоначнай каманды Red Bull Racing Honda ў сезоне 2021 года. Найбліжэйшы заезд чэмпіянату «Формула-1» з удзелам каманды адбудзецца 10 кастрычніка на Гран-пры Турцыі. Гледачы з Беларусі змогуць паглядзець гонку ў Стамбуле ў прамым эфіры відэасэрвісу VOKA.

У гэтым сезоне «Формулы-1» Red Bull Racing Honda прадстаўляюць тры пілоты: Макс Ферстапен, Серхіа Перэс і Себасцьян Буэмі (тэст-пілот). На папярэднім этапе каманда набрала 20 балаў – Ферстапен знаходзіцца на другім месцы ў асабістым заліку, а Перэс – на дзявятым. У агульным заліку Кубка канструктараў Red Bull Racing Honda займае другую пазіцыю, саступаючы толькі Mercedes. Таму на этап «Формулы-1» у Турцыі і ў спартсменаў, і ў заўзятараў вялікія чаканні.

 

У прамым эфіры асноўную гонку «Формулы-1» у Стамбуле можна паглядзець 10 кастрычніка з 14:55 да 16:55 па мінскім часе на сайце voka.tv або ў прыкладанні VOKA на любой прыладзе – ад смартфона да Smart TV. Трансляцыя будзе даступна на тэлеканале Setanta Sports 2.

 

Каманда Red Bull Racing Honda працягне сваё выступленне ў сезоне-2021 на Гран-пры ЗША, Мексікі, Бразіліі, Саудаўскай Аравіі і Абу-Дабі.