А1 запускае новыя роўмінг-пакеты: 10 ГБ інтэрнэту для паездак за мяжу | Навiны | Пра кампанію

А1 запускае новыя роўмінг-пакеты: 10 ГБ інтэрнэту для паездак за мяжу

Прыватным клiентам / Бiзнесу

Кампанія А1 пашырае межы камфортнага роўмінгу і прапануе пакеты для інтэрнэту аб’ёмам 10 ГБ на 30 дзён! Новая прапанова распрацавана для тых, каму важна надзейная сувязь і вялікі аб’ём трафіку без прывязкі да Wi-Fi.

 

З 25 сакавіка фізічным і юрыдычным асобам даступны два варыянты падключэння:

 

  • «Роўмінг ТОП 10 ГБ» – разавы пакет на 30 дзён. Аптымальнае рашэнне для адпачынку або разавай камандзіроўкі з поўным кантролем выдаткаў;
  • «Роўмінг ТОП 10 ГБ (для бізнесу)» – пакет з аўтапралангацыяй кожныя 30 дзён. Ідэальны для тых, хто рэгулярна перасякае мяжу і мае патрэбу ў пастаянна актыўным інтэрнэце.

 

Падрабязней з роўмінг-прапановай для фізічных асоб можна азнаёміцца тут, а для юрыдычных асоб – па гэтай спасылцы.

 

Новыя пакеты дазваляюць не абмяжоўваць сябе ў звыклым спажыванні трафіку: ад працоўных відэазванкоў і пошты да актыўнага постынгу ў сацсетках і стрымінгу.

 

Прапанова дзейнічае ў сетках прыярытэтных партнёраў А1 у 14 краінах: Расіі, Польшчы, Літве, Латвіі, Эстоніі, Грузіі, Турцыі, ААЭ, Аўстрыі, Балгарыі, Македоніі, Сербіі, Славеніі і Харватыі.

 

Падключыць пакет можна любым зручным спосабам:

 

  • У праграме «Мой A1» ці Асабістым кабінеце;
  • З дапамогай USSD-запыту *141*3*2*3#;
  • У цэнтрах продажу і абслугоўвання А1.

 

Для максімальна эфектыўнага выкарыстання трафіку А1 рэкамендуе азнаёміцца з парадамі і карыснай памяткай па спасылцы ў раздзеле «Парады па выкарыстанні паслуг роўмінгу».

 

Вандруйце з камфортам і заставайцеся на сувязі на хатніх хуткасцях разам з А1!