А1 запусціў комплексную паслугу па суправаджэнні Open-Source баз даных у рамках Managed Database | Навiны | Пра кампанію

А1 запусціў комплексную паслугу па суправаджэнні Open-Source баз даных у рамках Managed Database

А1 запусціў комплексную тэхнічную падтрымку бізнэс-інфраструктуры на базе Open-Source баз даных: PostgreSQL, MySQL, Neo4j, ClickHouse, Cassandra і іншых рашэнняў з адчыненым зыходным кодам.

 

Кліентам у рамках Managed Database сталі даступныя наступныя паслугі для Open-Source баз даных:

  • Аўдыт баз даных
    Дыягностыка і выяўленне ўразлівасцей, прычын збояў і аварый у рабоце баз даных, а таксама распрацоўка рэкамендацый па іх устараненню і аптымізацыі прадукцыйнасці.
  • Міграцыя
    Перанос даных з сістэм кіравання базамі даных (СКБД) іншых вендараў на PostgreSQL.
  • Аўтсорсінг адміністравання баз даных
    Перадача заказчыкам усіх ці часткі функцый адміністравання баз даных адмыслоўцам А1.
  • Пашыраная тэхнічная падтрымка
    Комплексная паслуга суправаджэння СКБД, якая ўключае ў сябе аварыйна-аднаўленчы, прафілактычны і экспертны віды сэрвісу.
  • Праактыўная падтрымка
    Паслуга маніторынгу працаздольнасці сістэм з уключанымі працамі па рашэнні інцыдэнтаў.

 

Адміністраваныя базы даных могуць суправаджацца як на хмарных рэсурсах дата-цэнтра А1, так і на інфраструктуры кліента. У тым выпадку, калі задачы па суправаджэнні і адміністраванні баз даных даручаюцца камандзе А1, ІТ-падраздзяленне кампаніі-заказчыка захоўвае магчымасць ставіць задачы і кантраляваць выкананне неабходных работ. У рамках прадастаўлення паслугі карыстальнік можа запытваць штомесячныя справаздачы з рэкамендацыямі па ўстараненню праблем.

 

Новыя паслугі даюць магчымасць аналізаваць работу інфармацыйных сістэм кліента, а таксама ацэньваць іх прадукцыйнасць, прадастаўляць рэкамендацыі па мадэрнізацыі і забеспячэнні абароны, дапамагаць у вырашэнні ўзнікаючых праблем, аптымізаваць запыты, якія павышаюць нагрузку на серверы, і многае іншае. А шматгадовая экспертыза адмыслоўцаў А1 выступае дадатковай гарантыяй высокай якасці працы.

 

Атрымаць кансультацыю, а таксама аформіць заяўку на паслугу можна, напісаўшы на sales@a1data.by.