А1 запусціў музычны стрымінгавы прадукт А1 Xplore Music ад Deezer | Навiны | Пра кампанію

А1 запусціў музычны стрымінгавы прадукт А1 Xplore Music ад Deezer

А1 прэзентаваў свой новы флагманскі прадукт А1 Xplore Music ад Deezer. Прэзентацыя адбылася 18 лютага на анлайн-канцэрце On Air party VOKA. Цяпер абаненты кампаніі змогуць атрымаць доступ да еўрапейскай папулярнай стрымінгавай платформы на спецыяльных умовах.

 

Алгарытмы Deezer дазволяць карыстальнікам А1 Xplore Music ад Deezer атрымліваць персанальныя рэкамендацыі па падборы трэкаў, карыстацца ўбудаванай у платформу функцыяй распазнавання песень і слухаць улюбёную музыку, аўдыякнігі і падкасты з высокай якасцю гуку і без перапынкаў на рэкламу. Прычым рабіць гэта можна як анлайн без расходу мабільнага трафіку, так і афлайн. А рэгістрацыя на платформе дае магчымасць стварыць свой профіль у Deezer і дзяліцца аўтарскімі плэйлістамі ўлюбёнай музыкі з іншымі карыстальнікамі.

 

«Наша кампанія імкнецца пастаянна здзіўляць сваіх кліентаў інавацыямі і падтрымліваць атрыманне новага тэхналагічнага вопыту. Для гэтага мы аб'ядналі намаганні з Deezer, адной з буйнейшых стрымінгавых платформ у свеце, і стварылі сумесны прадукт – А1 Xplore Music ад Deezer. Карыстальнікі новага сэрвісу змогуць слухаць улюбёную музыку, аўдыякнігі і падкасты, не расходуючы трафік. А ў найбліжэйшыя месяцы мы плануем рэалізоўваць на Deezer уласныя ініцыятывы А1, каб пашырыць на платформе прадстаўленасць беларускамоўнага кантэнту», – адзначыў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 па лічбавых платформах і кантэнце Антон Бладзік.

 

Першыя 30 дзён паслугай А1 Xplore Music ад Deezer можна карыстацца бясплатна. Па заканчэнні тэставага перыяду штомесячная абаненцкая плата складзе 5,9 рубля. Сума будзе спісвацца з балансу асабовага рахунку мабільнага тэлефона.

 

Актываваць А1 Xplore Music ад Deezer можна праз Асабісты кабінет абанента, дадатак «Мой А1» ці на сайце А1.by. Пасля гэтага на пазначаны нумар абанента прыйдзе SMS-спасылка на старонку актывацыі паслугі і аўтарызацыі ў Deezer (праз новы або дзеючы акаўнт).

 

***

Deezer – гэта французская музычная платформа з медыятэкай у 73 мільёны трэкаў, тысячамі падкастаў і аўдыякніг, а таксама высокай якасцю гуку, функцыяй распазнавання трэкаў у мабільным дадатку сэрвісу і магчымасцю выкарыстоўваць свой профіль для стварэння плэйлістоў і камунікавання паміж зарэгістраванымі ўдзельнікамі.