А1 запусціў новую паслугу «А1 кашалёк + 150» для анлайн-разлікаў
Кампанія А1 прапанавала сваім абанентам новую паслугу «А1 кашалёк + 150»: карыстальнікам дадатку A1 banking у рамках сэрвісу «А1 кашалёк» сталі даступныя разлікі за любыя тавары, работы і паслугі з дапамогай электронных грошай – без працэнтаў у межах ліміту да 150 рублёў і на ўмовах адтэрміноўкі аплаты.
З дапамогай паслугі «А1 кашалёк + 150» абаненты А1 могуць аплачваць больш за 60 тыс. тавараў і паслуг праз АРІП, а таксама разлічвацца за паліва ў сетцы АЗС ВА «Беларуснафта».
Паслуга «А1 кашалёк + 150» даступная абанентам А1, акрамя карыстальнікаў лінейкі «Прывітанне». Каб скарыстацца ёю, не патрабуецца падача даведак аб даходах ці наведванне офіса А1: падключэнне паслугі праводзіцца ў мабільным дадатку А1 banking. Увесь працэс зойме не больш за 1 хвіліну:
1. Зарэгіструйце акаўнт у дадатку А1 banking;
2. Клікніце на «А1 кашалёк» у галоўным меню дадатку;
3. Выберыце паслугу «А1 кашалёк + 150»;
4. Азнаёмцеся з умовамі і націсніце «Падключыць».
Карыстацца выдадзеным лімітам можна на працягу каляндарнага месяца. Да 20 чысла наступнага месяца абаненту трэба пагасіць рахунак, выстаўлены да аплаты. Зрабіць гэта зручней за ўсё ў дадатку А1 banking: у ім аўтаматычна даступны нумар асабовага рахунку паслугі. Працэнты за карыстанне віртуальнымі грашыма не налічваюцца.
Да моманту адключэння паслугі «А1 кашалёк + 150» ліміт па ёй у вызначаным аб'ёме даецца 1 чысла кожнага каляндарнага месяца аўтаматычна. Пры гэтым для выбару па-ранейшаму даступная стандартная паслуга «А1 кашалёк» з лімітам 100 рублёў.