А1 запусціў аддаленую рэгістрацыю eSIM праз мабільны дадатак | Навiны | Пра кампанію

А1 запусціў аддаленую рэгістрацыю eSIM праз мабільны дадатак

З 31 жніўня 2021 года ўсе ўладальнікі смартфонаў з падтрымкай eSIM змогуць падключыцца да сеткі А1 без візіту ў краму А1 – праз дадатак «Мой А1», даступны для бясплатнага спампавання ў App Store ці Play Market. Пры гэтым не абавязкова быць абанентам кампаніі: выбраць любы тарыфны план і ацаніць высокую якасць сувязі А1 могуць таксама абаненты іншых аператараў сувязі.

 

Каб дыстанцыйна падключыцца да сеткі А1 з дапамогай eSIM, неабходна прайсці некалькі крокаў, якія паслядоўна прапануюцца ў дадатку «Мой А1» і займаюць не больш за 5 хвілін:

  •  на старонцы ўваходу ў дадатак выбраць раздзел «Актывацыя новай SIM-карты»
  • націснуць на кнопку «eSIM» (будзе актыўная, калі прылада падтрымлівае eSIM)
  • выбраць тарыфны план за даступных для падключэння
  • адсканаваць пашпарт, паслядоўна выконваючы прапанаваныя крокі
  • прайсці аўтэнтыфікацыю па распазнаванні твару
  • паставіць электронны подпіс на рэгістрацыйнай форме
  • пасля правядзення праверкі ўнесці перадаплату шляхам анлайн-плацяжу па банкаўскай карце
  • усталяваць запампаваную eSIM на тэлефон шляхам націскання адпаведнай кнопкі

 

Для падключэння ў аддаленым рэжыме даступная большасць тарыфных планаў А1, у тым ліку самыя папулярныя «Без Ліміту», «Камфорт S», «Камфорт M», «Камфорт L», «Стартавы», lemon Z, lemon Y, lemon X, «Анлім XS», «Раздавай Wi-Fi 30», «Раздавай Wi-Fi 75» і «Раздавай Wi-Fi Pro». Пры гэтым для новых абанентаў на тарыфных планах прадугледжаны спецыяльныя ўмовы.

 

Пасля ўсталявання eSIM з дапамогай «Мой А1» новы абанент зможа падключыць усе неабходныя паслугі, а пасля выкарыстоўваць дадатак для кіравання імі без неабходнасці наведваць офісы А1.

 

Сёння eSIM ад А1 працуе з усімі мадэлямі прылад, у якіх рэалізавана яе падтрымка і якія прадстаўлены ў Беларусі афіцыйна. Для SIM-карты даступныя тыя ж магчымасці, што і для пластыкавага аналага: яе можна заблакаваць у выпадку страты тэлефона, а таксама пераставіць на новую прыладу.

 

У адрозненне ад фізічных SIM-карт, колькасць якіх абмежавана колькасцю слотаў у смартфоне і не перавышае двух, карыстальнікі eSIM могуць усталяваць на адзін гаджэт да пяці розных eSIM і пераключацца паміж імі па меры неабходнасці. Акрамя таго, тэхналогія eSIM больш экалагічная ў параўнанні з выкарыстаннем традыцыйных SIM-карт, бо дазваляе скараціць спажыванне пластыку. Гэта яшчэ адзін крок, які дапамагае кампаніі А1 прытрымлівацца прынятых ёю прынцыпаў экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG) ва ўсіх аспектах сваёй дзейнасці.

 

Са спісам прылад, якія падтрымліваюць магчымасць падключэння новага нумара з eSIM у дадатку «Мой А1», можна азнаёміцца па спасылцы.

 

У сувязі з даданнем новага функцыяналу ў працэс аддаленага падключэння да сеткі А1 з 31 жніўня 2021 года ў «Парадак аддаленага падключэння да сеткі А1» унесены дапаўненні. З абноўленай рэдакцыяй парадку можна азнаёміцца па спасылцы.