#яанлайн і бабуля таксама: А1 запусціў валанцёрскі рух для навучання мабільным тэхналогіям | Навiны | Пра кампанію

#яанлайн і бабуля таксама: А1 запусціў валанцёрскі рух для навучання мабільным тэхналогіям

У Беларусі стартуе валанцёрскі рух #яанлайн. Яго мэта – адкрыць максімум магчымасцей мабільнага інтэрнэту для людзей, якія толькі пачынаюць рабіць першыя крокі ў гэтым напрамку. Далучыцца да праекта можа кожны, хто хацеў бы навучыць сваякоў і сяброў разбірацца ў сучасных тэхналогіях. Ініцыятарам стварэння руху выступіла кампанія А1.

 

Валанцёрам руху #яанлайн можа стаць любы чалавек і абанент любога мабільнага аператара. Галоўнае, каб ён сам актыўна карыстаўся мабільнымі тэхналогіямі і меў жаданне бязвыплатна дзяліцца сваімі ведамі з іншымі.

 

Каб прыняць удзел у праекце, неабходна знайсці ў сваім акружэнні чалавека, які хоча навучыцца карыстацца мабільным інтэрнэтам. А затым прайсці рэгістрацыю на сайце.

 

«Доступ да мабільных тэхналогій ужо стаў базавай патрэбнасцю для любога сучаснага чалавека, і даць яго як мага большай колькасці людзей – адзін з асноўных кірункаў дзейнасці А1. Зараз, калі асабліва важна быць анлайн, мы бачым, што павінны дапамагчы тым, для каго гэта складаная задача. Цяпер кожны актыўны карыстальнік мабільнага інтэрнэту можа зрабіць гэта хаця б для сваіх блізкіх – проста далучыўшыся да нашага валанцёрскага руху», – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.

 

Задача валанцёра – растлумачыць, для чаго можа быць карысны мабільны інтэрнэт і колькі часу здольны зберагчы. Як аплачваць рахункі анлайн і не стаяць у чэргах, рабіць пакупкі з дастаўкай дадому, шукаць патрэбную інфармацыю і ўсталёўваць мабільныя праграмы, заказваць лекі і іншыя тавары, сазваньвацца па відэасувязі з роднымі і сябрамі – многім людзям усё яшчэ складана самастойна ў гэтым разабрацца. Каб дапамагчы ім, і створаны рух #яанлайн.

 

Рэгістрацыя на афіцыйным сайце дае валанцёру бонус – магчымасць перавесці 1 ГБ бясплатнага інтэрнэту абаненту, якога ён плануе навучаць. Нумар тэлефона валанцёра не можа супадаць з нумарам атрымальніка трафіка. Затым на нумар навучэнца праекта #яанлайн прыйдзе SMS-паведамленне з просьбай актывіраваць бонус: для гэтага трэба набраць USSD-запыт *173# і націснуць кнопку «Выклік». Бонус будзе налічаны на працягу 24 гадзін і сапраўдны на працягу 30 дзён. Па сканчэнні гэтага тэрміну трафік згарае.

 

Валанцёр можа скарыстацца бонусам толькі адзін раз і залічыць яго толькі на нумар абанента А1. Калі падапечны валанцёра з’яўляецца абанентам іншага аператара, то атрымаць бонус можа толькі пры пераходзе на які-небудзь з тарыфных планаў А1. Магчыма прайсці навучанне, не выкарыстоўваючы бонусны трафік.

 

У дапамогу валанцёрам запушчаны тэлеграм-канал. Яго віртуальны вядучы Ян ужо навучыў карыстацца мабільным інтэрнэтам сваіх блізкіх і цяпер гатовы дапамагаць валанцёрам праекта парадамі аб тым, як палегчыць навічкам знаёмства са светам сучасных тэхналогій. Акрамя таго, падрабязную інфармацыю пра рух #яанлайн, карысныя інструкцыі і парады для валанцёраў можна знайсці на сайце праекта.