А1 значна пашырыў зону дзеяння і ёмістасць сваёй сеткі ў дыяпазоне UMTS-900
Разам з развіццём сваёй 4G-сеткі кампанія А1 працягвае пашыраць магчымасці існай сеткі трэцяга пакалення за кошт павелічэння колькасці сотаў, якія працуюць на другой нясучай частаце – у дыяпазоне UMTS-900.
Па выніках укаранення тэхналагічнага рашэння для рынку Беларусі ў дыяпазоне 900 МГц колькасць сотаў павялічылася больш чым на 1 000 ва ўсіх рэгіёнах Беларусі – ад буйных гарадоў да невялікіх населеных пунктаў.
Другая нясучая частата дазваляе ўдвая павялічыць прапускную здольнасць сеткі А1 у зоне яе пакрыцця. Увядзенне ў эксплуатацыю новых сотаў у дыяпазоне UMTS-900 дапамагло палепшыць якасць галасавых выклікаў і павысіць хуткасць працы мабільнага інтэрнэту агулам больш чым у 320 населеных пунктах, а таксама на чыгуначных станцыях, памежных пераходах і іншых аб’ектах.
«Кожны са стандартаў мабільнай сувязі, якія выкарыстоўваюцца ў цяперашні час, маюць свае асаблівасці і перавагі. Задача кампаніі А1 як аператара – будаваць сваю стратэгію развіцця такім чынам, каб усе рэсурсы, якія маюцца ў нашым распараджэнні, працавалі з максімальнай аддачай і дазвалялі забяспечваць максімальна высокую якасць сувязі і камфортны ўзровень сэрвісу для нашых абанентаў. Працы па пашырэнні зоны пакрыцця нясучай частаты UMTS-900 – важны крок у гэтым кірунку, і яго вынікі заўважаць кліенты А1 па ўсёй краіне», – адзначыў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 па тэхнічных пытаннях Уладзімір Сачкоў.
Радыёчастотны дыяпазон 900 МГц дазваляе забяспечваць якасную мабільную сувязь як у сельскай мясцовасці – за кошт вялікай плошчы пакрыцця і меншага затухання сігналу, так і ва ўмовах высокашчыльнай гарадской забудовы – за кошт большай ёмістасці і вышэйшай здольнасці пранікаць праз розныя экрануючыя перашкоды.
Усяго ў рамках рэалізацыі новага этапу праекта па пашырэнні пакрыцця UMTS-900 спецыялісты А1 увялі ў эксплуатацыю 1 057 сотаў, якія працуюць на частаце 900 МГц. Лідарамі сталі Мінск (381), Мінская (292), Гродзенская (151), Віцебская (113) і Магілёўская (94) вобласці.
А1 паспяхова працягвае даводзіць сваё лідарства ў дачыненні як да памеру мабільнай сеткі, так і да высокай якасці сувязі. Гэтак, на сённяшні дзень сотавая рухомая электрасувязь ад А1 мае найбольшую колькасць уласных сайтаў у стандартах GSM і UMTS у Беларусі – больш за 13 000 – і атрымлівае максімальныя ацэнкі па большасці інтэгральных паказнікаў паводле даных незалежнага рэгулятара «БелДІЭ», якія даступныя на партале ацэнкі якасці паслуг электрасувязі хваля.бел.