«А1гарод» стане новай адукацыйнай пляцоўкай для дзяцей
«А1гарод», які ў мінулым годзе з'явіўся на даху галаўнога офіса А1, зноў адкрыты. Новы сезон праекта пачаўся з урока па раслінаводстве для дзяцей супрацоўнікаў і партнёраў кампаніі, бо сёлета адным з ключавых кірункаў развіцця экалагічнай пляцоўкі стане адукацыя.
«А1гарод» яшчэ на этапе распрацоўкі задумваўся не толькі як дадатковая тэрыторыя «зялёнага» офіса А1, але і як прастора для правядзення мерапрыемстваў па павышэнню экалагічнай граматнасці. Таму цяпер А1 у адпаведнасці са стратэгіяй экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG) плануе выкарыстоўваць гэтую пляцоўку для развіцця кірунка дзіцячай адукацыі, надаючы асаблівую ўвагу тэме аховы навакольнага асяроддзя.
Першы такі ўрок у рамках праекта «А1гарод» быў прысвечаны раслінаводству і прайшоў для дзяцей супрацоўнікаў А1, якія вучацца ў школе digital-тэхналогій A1 Rozumer, а таксама для выхаванцаў SOS-Дзіцячай вёскі Бараўляны, футбольнага клуба» А1 Юніор і Сямейнага інклюзіў-тэатра «і».
Падчас занятка Андрэй Пташнік, эксперт у галіне культуры гарадскога раслінаводства і заснавальнік калектыву «Горад агарод», расказаў, навошта патрэбныя гарадскія агароды і як правільна вырошчваць гародніну, ягады і зеляніну ў хатніх умовах. Атрыманыя веды дзеці адразу ж змаглі прымяніць на практыцы і самастойна пасадзілі ў вазоны клубніцы, якія забралі дадому разам з наборамі для пасадкі кветак.